Дастаўка і аплата

  1. Як аформіць заказ. 1) Hа старонцы адпаведнага тавара націснуць “У кошык”, 2) перайсці на старонку кошыка, пазначыць кантактныя дадзеныя і пажаданы спосаб дастаўкі, 3) быць задаволеным: хутка кніга будзе вашай! У сваёй электроннай скрыні вы знойдзеце ліст з нумарам заказа і іншай важнай інфармацыяй.
    Заказ таксама можна зрабіць па тэлефоне.

    Вось ён, тэлефон «Галіяфаў»: +375-29-170-07-81 з 11:00 да 20:00 штодзённа.

  2. Удакладненне заказа. Калі нам трэба будзе ўдакладніць умовы дастаўкі, мы патэлефануем вам цягам некалькіх гадзін пасля афармлення заказа.
  3. Самавываз. Завітвайце! Кнігарня «Галіяфы», Мінск, вул. Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 47. Штодзённа з 11:00 да 20:00. На пункце самавываза заказ будзе знаходзіцца цягам пяці дзён.

    Дастаўка па Мінску. Выконваецца кур’ерам па лініі метро. Наш кур’ер любіць падземку і бывае там штодзённа з 17:00 да 20:00. Кошт дастаўкі — 5 руб. Пры заказе звыш 40 рублёў дастаўка ажыццяўляецца бясплатна.

    Дастаўка па Беларусі. Ажыццяўляецца праз РУП «Белпошта» накладзеным плацяжом. Пакупнік дадаткова аплочвае кошт паштовай перасылкі.

    Дастаўка па ўсім свеце. Дастаўка ажыццяўляецца РУП «Белпошта». Пасля афармлення заказа, на Ваш e-mail цягам сутак будзе дасланы ліст з разліковым рахункам для аплаты і коштам перасылкі.

  4. Аплата ажыццяўляецца пры атрыманні заказа наяўнымі або карткай.

    Аплаціць тавары halijafy.by вы можаце таксама праз сістэму “Разлік” (“Расчет” (ЕРИП)), у любым зручным для вас месцы, у зручны для вас час, у зручным для вас пункце банкаўскага абслугоўваньня: інтэрнэт-банк, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску, у касе банка, банкамаце і г. д.
    Зрабіць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грошай, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання, якія прымаюць плацяжы, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

    Для правядзення плацяжу неабходна:
    1. Выбраць
    — Пункт “Сістэма “Разлік” (“Система “Расчет” (ЕРИП))
    — “Інтэрнэт-крамы/сэрвісы” («Интернет-магазины/сервисы»)
    — Н
    — Нalijafy.by
    2. Для аплаты ўвесці Нумар замовы.
    3. Праверыць карэктнасць інфармацыі.
    4. Зрабіць плацеж.

    Калі вы робіце плацеж у касе банка, калі ласка, паведамце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжу праз сістэму “Разлік” (“Расчёт” (ЕРИП).

Прыклад чэка:

office-lens-20170406-130101
  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: