
-
500 ГАДОЎ БЕЛАРУСКАГА КНIГАДРУКАВАННЯ
61.20 руб.
0
Артыкулы, эсэ, вершы.
Укладанне Алеся Бадака і Віктара Шніпа.
Выдавецтва «Мастацкая лiтаратура» прадставiла свой праект. У аснове яго — навуковае даследаванне Ларысы Доўнар, але гэта толькi частка кнiгi. Яе складалi, быццам яркi вiтраж, у якiм паўстаюць постацi выдаўцоў, асветнiкаў, пiсьменнiкаў.Эсэ пра Еўфрасiнню Полацкую, Мiколу Гусоўскага, Рыгора Хадкевiча перамяжаюцца вершамi пра Пятра Мсцiслаўца, Сымона Буднага, Яна Чачота. Чытач даведаецца пра Аляксандра Рыпiнскага, якi вынайшаў лiтару «ў», i пра лёс «Дудкi беларускай» Францiшка Багушэвiча, пра выдавецтва братоў Бейлiных — мiж iншым яны мелi сваю кнiгарню ў Мiнску.
Знайшлося месца i мастакам — узорам лепшага афармлення кнiг, i невялiчкай экскурсii па Полацкiм музеi гiсторыi кнiгадрукавання. У кнiзе ўвогуле вельмi шмат iлюстрацый, i выдадзена яна дыхтоўна. Зразумела, ёсць тут старонкi, прысвечаныя Францыску Скарыне. Iх узялi з працы легендарных даследчыкаў Мiколы Прашковiча i Сцяпана Александровiча.
А ў раздзеле пра сучасны перыяд беларускага кнiгадрукавання цiкавы бонус: фотаздымак з пасяджэння журы Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнiгi». Вы зазiрнеце, так бы мовiць, у кулуары самай прэстыжнай беларускай прэмii кнiгавыдаўцоў.
Жанр Падарункавае выданнне Выдавецтва Мастацкая літаратура Год выдання 2017 Колькасць старонак 334 Вокладка цвёрдая Памеры 207х250 мм ISBN 978-985-02-1780-6
Рукапісная кніга Беларусі ў перыяд ВКЛ і Рэчы паспалітай (другая палова ХІІ—ХVІІІ стст.)
Друкаваная кніга Беларусі ў перыяд ВКЛ і Рэчы Паспалітай (XVI—XVIII стст.)
Беларуская кніга ў перыяд Расійскай імперыі
Беларуская кніга ў перыяд савецкай улады
На сучасным этапе