«Як дзiкi звер спяшае да цiхай паляны,
Так да карчмы вясёлай — чалавек рахманы»

«…бавячы некаторыя з маiх дзён у таварыстве старых кнiг, я звярнуўся думкамi да сiлабiчных вершаў. Аддаўна звыклыя беларускiм землям, у апошняе стагоддзе яны аказалiся ледзьве не цалкам закiнутыя. Мiж тым гэты лад вершавання мае сваю прыемнасць — не закуты ў нязменны рытм, але i не выпушчаны цалкам на волю, ён кiруецца законамi нешматлiкiмi, але цвёрдымi, iдзе ўперавалку, але не спатыкаецца. Разважаючы так, захацеў я, вядома, i сам пракрочыць у гэты спосаб хаця б ад кнiгарнi да карчмы». Гэткая высакамоўная прадмова ад аўтара кнiжачкi, перакладчыка i пiсьменнiка Антона Францiшка Брыля, настройвае чытача на адпаведны лад. Чытво, стылiзаванае пад вершы эпохi барока. Гэткая псеўдастарадаўняя карчомная паэзiя, якая апявае каўбаскi ды пiва. Менавiта такiмi вершамi маглi ўпрыгожваць свае карчомныя бяседы студыёзусы якогасьцi пiярскага калегiума, ствараючы над талеркай каўбасак баладу пра цмока, а за куфлем пiва — пра вавiлонскую вежу. Ну i пакiдалi на сценах павучальныя надпiсы кшталту «Праз цёплыя залевы харашэе нiва, а людзi пабожныя — праз добрае пiва», «Пазбягай нянавiсцi, махлярства i распусты, а не ўнiкай яечнi, каўбас ды капусты». I не, гэта не вялiкi трактат, гэта — кнiжка–сувенiр, амаль паштоўка, выдадзеная на шчыльнай шэрай паперы «пад даўнiну», з дзiўнымi малюнкамi Андрэя Строцава… Цiкавы iнтэлектуальны жарт. Чаму б i не зацытаваць у добрай кампанii за куфлем таго ж пiва, каб перанесцiся ў стагоддзi, калi наведвальнiкi карчомкi былi апранутыя ў жупаны i свiткi, а расплачвалiся талерамi i шэлегамi?
Крыніца: https://www.sb.by/articles/stylizavana-pad-da-ninu.html

Антон Францішак Брыль Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Мінску. Фіналіст конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча ў 2005 годзе. Пераклаў на беларускую мову казку Дж. Р. Р. Толкіна “Каваль з Вялікага Вутану”, стараангельскую паэму “Бэўвульф” і інш. Жыве і працуе ў Швейцарыі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: