На падставе вывучэння вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў ўпершыню паказана гісторыя функцыянавання і знікнення сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1943–1991 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі — Галоўліт і Рэперткам БССР, якія шмат гадоў ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай інфармацыі і часткі культурнай спадчыны Беларусі.
Кніга адрасавана гісторыкам, філолагам, журналістам, культуролагам, студэнтам гуманітарных спецыяльнасцяў, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія імкнуцца глыбей зразумець гісторыю Беларусі.

Галоўліт БССР у сістэме інфармацыйнага кантролю грамадства
Парнас пад цэнзурным наглядам
Метамарфозы чацвёртай улады:ад маналіту да мазаікі
Пад пільным вокам галоўрэперткама і яго пераемнікаў
Абмежаване доступу да культурнай спадчыны


У 1978–1983 г. студэнт гістарычнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Горкага. 1983–1985 гг. – служба ў Савецкай Арміі. У 1985–1988 гг. – навуковы супрацоўнік Белдзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1988–1991 гг. – аспірант аддзела музеязнаўства НДІ культуры АН СССР (Масква). У 1991–1993 гг. – старэйшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. З 1993 г. – дацэнт, з 2004 г. – прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме “Гісторыя музеяў Беларусі ў другой пал. ХVІІІ – пач. ХХ стст.”. У 2002 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэме “Станаўленне і развіццё музейнай справы Беларусі ў 1919–1941 гг.”. Аўтар больш 100 навуковых артыкулаў па беларускай культурнай праблематыцы. Стажыраваўся ва Універсітэце Дж. Вашынгтона (ЗША, 1994–1995), у Амстэрдамскім універсітэце (Нідэрланды, 1996–1997), Кліўлендскім мастацкім музеі (ЗША, 2004–2005).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: