• А.Р.Ч. Каталог

    19.00 руб.

    0

    Сярод працаў А.Р.Ч. асаблівую ўвагу прыцягваюць аўтапартрэты мастака, які стварае свой уласны міт. Цікавая дэталь — чорныя акуляры, за якімі на ўласных выявах мастак хавае свае вочы. А.Р.Ч, вельмі падрабязна, уважліва распрацоўвае сюжэт кожнайй «гісторыі» , шмат увагі надае дробным дэталям — кожную працу можна чытаць, як тэкст. Але галоўнае, што прыцягвае, — атмасфэра, якою наскрозь прасякнутыя працы А.Р.Ч., змрочнасць, якой быццам наканавана тут быць і выхаду зь якой ніколі ня будзе. У выніку ўсе стосы працаў нібыта складаюцца ў нейкі адзіны перманэнтны сюжет, які рухаецца па коле, заканчваецца, каб зноў пачаць гвалціць рэчаіснасць. ~З уступнага тэксту Таццяны Арцімовіч
    Жанр Мастацкі каталог
    Выдавецтва Логвінаў
    Серыя Калекцыя пАРТызана
    Год выдання 2011
    Колькасць старонак 123
    Вокладка мяккая
    Памеры 230×300 мм
    ISBN 978-985-6991-69-4


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , .

Працы А.Р.Ч. арганічна насычаныя афэктам. Але, калі ўжо мы параўноўваем яго з Уоргалам, калі ён нам яго нагадвае, можна зрабіць яшчэ адзін крок наперад: на знакамітых палотных Уоргала мы бачым зорак экрану, у А.Р.Ч. ж — збрыджаныя твары, ахвяры, монстры. Цяжка зразумець — гэта мутацыя, вынік абязьвечвання, альбо гэта зусім ня людзі, а нейкія прывідныя пачвары з кашмарных сноў а-ля Дэвід Лінч. Сэрыйнасць, спароджаная культам зорак у Ўоргала, і серыйнасць прымроеных монстраў у А.Р.Ч. — што агульнага? Цікавыя ня самі аналёгія як такая ій адрозненне як такое, цікавы хутчэй пераход — ад постмадэрнісцкага згасаньня афэкту да адраджэньня гэтага афэкту ў жывапісе А.Р.Ч. Але пасьля татальнага заняпаду афэкт вяртаецца ўжо ў трансфармаваным, «выраджаным» выглядзе — гэта адмысловы тып пакуты, агіды ад жыцьця, адметны модус перажываньня заражанасьці жыцьця сьмерцю. ~Лідзія Міхеева

Спраўднае імя — Сянькоў Міхаіл Васільевіч.

Мастак з маленькага беларускага мястэчка пачаў маляваць зь дзяцінства — хутка й шмат. Навакольная рэчаіснасць — што й як адбываецца ў краіне і ў сьвеце — у прынцыпе, яго мала цікавіла. . Таямніца адбывалася ўнутры, куды й быў накіраваны позірк юнака. Потым была асабістая драма, якая, паводле словаў мастака, і сталася прычынаю таго выбуху, што адбыўся ў ягонай творчасьці: не маляваць, не піссаць ён ня мог ужо на фізіялагічным ўзроўні. эта зрабілася амаль штодзёнай неабходнасцю, быццам усярэдзіне пасялілася нейкая істота, якая настойліва патрабавала выхаду.

Стосы малюнкаў, акварэляў, першыя алейныя палотны — работы афармляюцца ў цэлыя серыі, якія множацца з надзвычайнай хуткасцю. Кзьнікае герой, чыя асоба ня толькі становіцца цэнтральнай для гэтага перыяду, але чый серыйны метад дакладна адпавядае тым неутаймаванасці, прадуктыўнасці, зь якімі працуе малады мастак. Так, пад карцінамі зьяўляецца подпіс — А.Р.Ч. ~Таццяна Арцімовіч


Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфавіце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.
Заснавальнік, галоўны рэдактар серыі — Артур Клінаў.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: