• !
  • Абламейка Сяргей. Дом літаратара

    14.00 руб. 7.00 руб.

    0

    Героі апавяданняў Сяргея Абламейкі жывуць адначасова ў нашым часе, у нядаўнім мінулым і ў недалёкай будучыні. Яны належаць да неіснуючых пісьменніцкіх саюзаў, адпачываюць у няісных дамах творчасці, друкуюцца ў часопісах, якіх няма, працуюць у выдавецтвах, якіх ніколі не было, і абмяркоўваюць нікім не напісаныя творы. Антураж і дэкарацыі кнігі прыйшлі як бы з паралельнага свету, і ёсць толькі аддаленае падабенства з тым, што было або яшчэ будзе. Затое жыццёвыя калізіі, што леглі ў аснову кожнага апавядання, — рэальныя, зямныя і вечныя.
    Жанр Апавяданні
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 200
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7140-09-1


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , , , .

Некаторыя героі апавяданьняў так падобныя на рэальных літаратараў, што аўтару на ўсялякі выпадак варта было б зрабіць пазнаку, накшталт «усе героі і падзеі, апісаныя ў кнізе, выдуманыя, любыя супадзеньні з рэальнасьцю выпадковыя». Але ж чытачам, далёкім ад пісьменьніцкіх дачыненьняў, цікава будзе зазірнуць хай і ва ўяўнае, але такое блізкае да рэчаіснасьці літаратурнае закулісьсе. ~Марына Весялуха, Радыё Свабода

Пісьменнік, гісторык, журналіст. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў слесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музея народнай архітэктуру і побыту, пасля — Скарынаўскага цэнтра. З верасня 1990 года працуе на “Радыё Свабода”. Ад 1995 года жыве ў Празе. Тэксты перакладаліся на італьянскую, польскую, чэшскую і рускую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: