Уся кніга — вельмі добрая прышчэпка ад каляніяльнай сьвядомасьці. Беларусь у гэтай кнізе перамагае. ~Ірына Дубянецкая
У «Настальгіі» Сяргея Абламейкі ёсьць рамантызм. Проста невылечны, непапраўны рамантызм, які ў кожным наступным пакаленьні беларусаў зноў і зноў адраджаецца. А значыць, у Беларусі ёсьць будучыня. ~Вінцук Вячорка

Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы.

Пісьменнік, гісторык, журналіст. Нарадзіўся ў 1962 годзе ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў слесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музея народнай архітэктуру і побыту, пасля — Скарынаўскага цэнтра. З верасня 1990 года працуе на “Радыё Свабода”. Ад 1995 года жыве ў Празе. Тэксты перакладаліся на італьянскую, польскую, чэшскую і рускую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: