

«Настальгія» – гэта не толькі туга пісьменніка-эмігранта, вядомага журналіста «Радыё Свабода» Сяргея Абламейкі па Радзіме. Гэта, перш за ўсё, туга па сапраўднай культурнай Беларусі, па тым, што магло б тут быць, але зь нейкіх прычынаў не адбываецца. ~Паводле svaboda.org
На вокладцы — кадр з фільма Андрэя Таркоўскага «Настальгія».
Жанр | Эсэістыка |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2014 |
Колькасць старонак | 412 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 130×200 мм |
ISBN | 978-985-7021-47-5 |
Уся кніга — вельмі добрая прышчэпка ад каляніяльнай сьвядомасьці. Беларусь у гэтай кнізе перамагае. ~Ірына Дубянецкая
У «Настальгіі» Сяргея Абламейкі ёсьць рамантызм. Проста невылечны, непапраўны рамантызм, які ў кожным наступным пакаленьні беларусаў зноў і зноў адраджаецца. А значыць, у Беларусі ёсьць будучыня. ~Вінцук Вячорка