• Адамовіч Славамір. Цана Еўропы, або Гісторыі Вільмана
  • Адамовіч Славамір. Цана Еўропы, або Гісторыі Вільмана

    13.60 руб.

    0

    Кніга распавядае гісторыю чалавека, які паехаў на чужыну на заробкі і, пабачыўшы жыццё нізоў тамтэйшага грамадства, вяртаецца на радзіму. Сюжэт раману заснаваны на ўласным досьведзе аўтара, які амаль 10 гадоў пражыў у Нарвэгіі і ў кнізе апісаў адваротны бок “скандынаўскага раю”. ~«Польскае радыё»

    Жанр Проза
    Выдавецтва Наш Дом
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 320
    Вокладка мяккая
    Памеры 120х200 мм
    ISBN 978-985-9716-07-1


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .


Аўтар вуснамі галоўнага героя раману спрабуе знайсці адказы на адвечныя пытанні пра тое, што ёсць дабро, а што – бясспрэчна зло для Заходняй Еўропы пачатку 21-га стагоддзя. Зацікаўлены чытач даведаецца, хто ж сапраўды зрабіў тэракт у нарвежскай сталіцы і колькі кашатавала ў Каралеўстве пустая пляшка з-пад піва сто гадоў назад; як адносяцца нарвежцы да хлеба і а якім часе ў Краіне Паўночнага Шляху выспявае бульба; дзе нарвежцы плануюць перачакаць трэццюю сусьветную вайну і што такое Кантэйнэр.

Нарадзіўся 8 сакавіка 1962 года на станцыі Унежма Анежскі раёна Архангельскай вобласці ў Расіі. Скончыў 8 класаў Будслаўскай школы (1977), Свірскае СПТВ-17 (1979). Працаваў у Казахстане, пасля ў саўгасе «Будслаўскі». У 1980-1982 служыў у Савецкай арміі. Працаваў на Беларускай чыгунцы, на станкабудаўнічым заводзе імя Kiрава ў Мінску. У 1986-1992 вучыўся на філфаку БДУ; у 1991-1995 працаваў у «Настаўніцкай газеце». Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 1999). У 2000 знаходзіўся ў ЗША, працаваў на будоўлях Нью-Ёрку. З 2002 па 2009 жыў у Нарвегіі ў горадзе Буда. У ліпені 2009 вярнуўся на Беларусь.
Аўтар зборнікаў вершаў «Кальварыйскія клёны» (Мінск, 1990), «Зямля Ханаан» (Полацк, 1993), «Зваротныя правакацыі» (Полацк, 1994), «Каханне пад акупацыяй» (Мінск, 1996), «Спіраль Бруна» (Мінск, 1997), «Плавільшчыкі расы» (Вільнюс, 1999), «Турэмны дзённік» (Мінск, 2001).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: