• Адзінец Аляксандар. Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў: зборнік успамінаў

    8.50 руб.

    НЯМА Ў НАЯЎНАСЦІ

    0

    Кніга складаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 г. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё адлюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, а таксама асаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.

    Жанр Гісторыя
    Выдавецтва Медисонт
    Год выдання 2007
    Колькасць старонак 704 с., 28 с. іл.
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 138х200 мм
    ISBN 978-985-02-6530-47-3

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , , .

У кнізе сабраныя 73 успаміны дзеячоў беларускай дыяспары з усяго сьвету — тых, хто пасьля 1944 г. апынуўся на захад ад свае радзімы.
Ідэя кнігі, паводле словаў аўтара, ўзьнікла досыць нечакана. «Каталізатарам стаў мой старэйшы сябра Барыс Кіт — першы прадстаўнік ваенна-палітычнай хвалі беларускай эміграцыі, зь якім мне ўдалося навязаць цесны кантакт. — Але тады я ў марах не плянаваў выданьня цэлай кнігі, прысьвечанай эміграцыі. Мэтай было напісаньне газэтнага артыкулу. Аднак пасьля той размовы я быў настолькі захоплены, узрушаны й усхваляваны суразмоўцам, што зразумеў: гэта толькі пачатак!».
ўтар тэлефанаваў у Англію й Канаду, Аўстралію й Аргентыну, Чэхію й Польшчу, па некалькі гадзін размаўляючы з адным суразмоўцам. У выніку за паўтара году былі сабраныя дзясяткі тэкстаў: з ЗША — 30 успамінаў, з Аўстраліі — 12, Канады — 11, Вялікабрытаніі — 6, Нямеччыны — 4, Польшчы і Бэльгіі — па 3, Аргентыны, Францыі, Чэхіі, Швэцыі — па 1.

Сярод герояў кнігі Надзея Касмовіч, Барыс Кіт, Міхась Лужынскі, Ганна Мерляк (жонка Кастуся Мерляка), Барыс Рагуля, Вітаўт і Вера Рамукі; сьвятар Беларускай народнай царквы, чальцы якой бралі ўдзел у леташнім паходзе на Акрэсьціна, Эмігідзіюш Рыжы; старшыня Рады БНР (1982—1997) Язэп Сажыч, Юры Туронак, Анатоль і Іван Хрэноўскія, Антон Шукелойць. Асобным блёкам зьмешчаныя «Успаміны Барыса Кіта пра вядомых людзей», дададзены біяграфічны паказьнік іншых дзеячаў эміграцыі, што згадваюцца ў тэкстах.

Неабходна адзначыць, што раней выходзілі падобныя кнігі, дзе былі сабраныя ўспаміны ці нарысы пра дзеячоў эміграцыі (напр. Леанід Пранчак «Беларуская Амэрыка» і Тацяна Антонава «У землякоў за акіянам»). Аднак кніга «Паваенная эміграцыя» ў некалькі разоў большая. Па-другое, аўтар, Аляксандар Адзінец, імкнуўся запісваць ня толькі вядомых дзеячаў, а найперш малавядомых людзей: шараговых жаўнераў дыяспары. Тых, хто непасрэдна ствараў беларускую Амэрыку, беларускую Аўстралію, беларускую Канаду, Вялікабрытанію, Бэльгію. Іх імёны добра вядомыя там, але мала вядомыя тут, у Беларусі.

Большасьць герояў кнігі глядзяць на падзеі апошняй вайны падобна, як сьвятар з аўстралійскага Мэльбурну Аляксандар Кулакоўскі: «Як і саветы, Гітлер прынёс у Беларусь няволю, пакуты й сьмерць. На пару з чырвонымі партызанамі, немцы паставілі беларуса на мяжу поўнага выміраньня. Я нават дакладна не скажу, каго людзі больш ненавідзелі й каго больш баяліся, — і тыя, і другія сеялі на шматпакутнай беларускай зямлі выключна няшчасьце. Прамаўчыш перад партызанамі, не аддасі апошні кавалак хлеба — заб’юць. Не паведаміш немцам, што ў хаце былі партызаны, — таксама заб’юць».

Кніга магла быць значна большай і выйсьці ў двух ці трох тамах. Але на кожную згоду на інтэрвію прыпадала на адной адмове.

«Хапала ўсяго», — згадвае Аляксандар Адзінец, — «і мэтадычнага кіданьня слухаўкі пасьля аднаго толькі вітаньня па-беларуску, і рэзкіх адмоваў запрасіць мужа (ці жонку) да тэлефону, і абвінавачваньняў аўтара, што ён замалады, дый увогуле «дзе гарантыя, што Адзінец — гэта ня Ваш псэўданім».

У томе зьмешчана больш за дзве сотні фатаздымкаў, большасьць зь якіх друкуецца ўпершыню.

Зрабіць другую такую кнігу ў найбліжэйшыя дзесяцігодзьдзі наўрад ці ўдасца. Старое пакаленьне эміграцыі імкліва адыходзіць. Так, за час працы над кнігай адышлі ў лепшы сьвет чатыры інтэрвіюэры: Франціш Бартуль, Мікола Латушкін, Янка Раковіч, Барыс Рагуля.

І празь дзесяць гадоў апытваць амаль ня будзе каго. Аляксандар Адзінец пасьпеў гэта зрабіць цяпер.
https://nn.by/?c=ar&i=7762

Аляксандар Адзінец нарадзіўся ў 1980 г. у Менску. Шэсьць гадоў адпрацаваў штатным супрацоўнікам спартовай газэты «Прессбол». Ад 2003 г. жыве ў Нямеччыне. Супрацоўнічаў і супрацоўнічае з шэрагам музычных, грамадзка-палітычных і музычных выданьняў, у прыватнасьці, з «Нашай Нівай» і «Салідарнасцю».
https://nn.by/?c=ar&i=7762


Прадмова

АРГЕНТЫНА
Ванда Губэрт-Другавец. У Аргентыне мы значна больш пазналі гора

АЎСТРАЛІЯ
Мікола Антух. Я ўмею за сябе пастаяць
Аляксандар Бакуновіч. Ня ўсё тут так дрэнна
Ян Барысевіч. Пра беларускія арганізацыі даведаўся выпадкова
Аўген Груша. Аўстралія была для нас зямным раем
Аляксандар Грыцук. З моладзі ў Аўстраліі ніхто не вучыўся
Уладзімер Калесьніковіч. Свая гаспадарка на эміграцыі – напамін пра Бацькаўшчыну
Аляксандар Кулакоўскі. Зьменіцца ўлада – бяз роздуму палячу ў Беларусь
Міхась Лужынскі. Я вельмі сумую па жонцы
Марыя Мароз. Аўстралія надта ўжо сьпякотная краіна
Эва Парэцкая. Такой прыроднай прыгажосьці, як тут, нідзе ня знойдзеш
Жэня Юрша. Што гэта за аграгарадкі, дзе беларусы найперш мусяць дбаць пра сваю жывёлу
Эўлялія Яцкевіч. Беларускае жыцьцё ў Мэльбурне скончылася

БЭЛЬГІЯ
Аляксей Арэшка. Я думкамі вяртаюся ў сваю маладосьць
Янка Жучка. Застацца ў Бэльгіі прымусіла каханьне
Зоя Смаршчок. Беларусак майго веку тут амаль няма

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ
Міхась Баяроўскі. Апантаным антыкамуністам мяне зрабіў расейскі мат
Сільвэстар Будкевіч. Без здаровага нацыяналізму няма нацыі
Юры Весялкоўскі. Наша арганізацыя ня вытрымала разьяднаньня знутры
Лёля Міхалюк. Мы не зьбіраемся спыняць працы
Алесь Ражанец. Я – адзін зь нешматлікіх жаўнераў, што дажылі да сёньня
Міхаіл Швэдзюк. Беларусь не адведваў, каб не пашкодзіць сваяком

ЗША
Франціш Бартуль. Даты, імёны, падзеі, прозьвішчы
Міхась Белямук. Беласток – Осла – Брэмэн – Кліўленд
Лёнгіна Брылеўская. Сьцежкі жыцьця 115
Кастусь Вайцяхоўскі. Сакрэтны агент
Кастусь Верабей. Я быў сьведкам усіх спрэчак у беларускім царкоўным жыцьці
Расьціслаў Гарошка. Повязі зь Беларусьсю абарваліся
Барыс Данілюк. Мая мара – Вялікае Княства Літоўскае. Слова пра бацьку
Сымон Жамойда. Убачанае й перажытае
Анатоль Занковіч. У Чыкага я ніколі не забываў пра беларускую справу
Ірэна Ільчук. Тут ветлівая, але чужая зямля
Міхась Кавыль. Жывое зерне Кавыля
Лёля Касоўская. Сапраўднае зацікаўленьне Беларусьсю пачалося адносна нядаўна
Уладзімер Кушаль. Немцам было напляваць, чым займаюцца іх будучыя рабы
Мікола Латушкін. Грамадзкая дзейнасьць у Амэрыцы займала ўвесь час
Ганна Мерляк. У Аргентыне не было падзелу на «крывічоў» і «зарубежнікаў»
Уладзімер Набагез. Мне дапамагло веданьне моваў
Янка Раковіч. Беларускае жыцьцё ў нас у запусьценьні
Вера Рамук. Я нарадзілася пад шчасьлівай зоркай
Вітаўт Рамук. Екацярынаслаў – Ліда – Шонштайн – Чыкага
Эмігідзіюш (Юры) Рыжы. Пра майго брата шмат казалі няпраўды
Мітрафан Рэпкаў-Смаршчок. У Мінэсоце няма з кім пагутарыць па-беларуску
Язэп Сажыч. Справу сваю мы рабілі шчыра, самааддана, самаахвярна
Міхась Сенька. Быў і застаюся прыхільнікам БЦР. Уладзімер Сенька. Ліст Уладзімера Сенькі да Міхася Міцкевіча
Тамара Стагановіч. Пачаткі ў Амэрыцы былі вельмі цяжкія й балючыя. Пра маіх бацькоў
Лявон Страпко і Сьцяпан Страпко. У Танзаніі й Кеніі мы палявалі на зэбраў
Міхась Страпко. Тут усе перасварыліся паміж сабой
Віталь Цярпіцкі. Я – Астроўшчык
Сьвятаслаў Шабовіч. У Тэхасе беларусаў – адзінкі, калі наогул яны там ёсьць
Антон Шукелойць. У мэгаполісах я пачуваюся па-сапраўднаму ўтульна
Васіль Шчэцька. Гартаючы старонкі біяграфіі

КАНАДА
Уладзімер Бельмач. Я так і застаўся чужынцам
Віктар Бурдзь. Мне вельмі падабаецца Манітоба
Мікола Буцька. Кантакты з радзімай абарваліся
Марыя Ганько. Канада пахне людзкім потам
Барыс Кірка. У Канадзе было вельмі цяжка
Аляксандар Мяцеліца. Мы сербанулі гора і ад немцаў, і ад партызанаў
Міхась Пашкевіч. Мой бацька дапамагаў Адаму Станкевічу
Элеанора Пітушка. Мы былі фанатыкамі беларускай справы
Барыс Рагуля. Народжаны ў кашулі
Анатоль Хрэноўскі. Канада ў рэбры ўлезла ды з рэбраў вылезла
Іван Хрэноўскі. Дзесяць гадоў абіваў парогі, каб выехаць у Канаду

НЯМЕЧЧЫНА
Надзея Касмовіч. Мой муж быў вельмі лагодным чалавекам. Дасье
Барыс Кіт. Агідна было глядзець, як маральна зьнічтожвалі Радаслава Астроўскага
Петрык Смаршчок. Трэба было бачыць, колькі ў таты было кніг
Анатоль Чайкоўскі. Я – паэт у мастацтве

ПОЛЬШЧА
Мацей Канапацкі. Мой татарын-бацька быў нязломным змагаром за беларускую ідэю
Анатоль Маўчун. Успаміны дапамагаюць зразумець іншых
Юры Туронак. Мой экскурс у гісторыю быў вынікам асабістага выбару

ФРАНЦЫЯ
Лявон Шыманец. Да гэтай пары не магу пазбавіцца жудасных успамінаў вайны

ЧЭХІЯ
Юрка Станкевіч. Мой бацька да апошняга дня жыў Беларусьсю

ШВЭЦЫЯ
Яніна Лукашык-Ставожыньска. Цяпер такіх людзей, як мой муж, няма

УСПАМІНЫ БАРЫСА КІТА ПРА ВЯДОМЫХ ЛЮДЗЕЙ
Аляксандар Калодка
Сьвятаслаў Коўш
Аўген Вярбіцкі
Уладзімер Сенька
Радаслаў Астроўскі
Мікола Шчорс
Уладзімер Тамашчык
Леў Гарошка
Масей Сяднёў
Янка і Станіслаў Станкевічы
Васіль Рагуля
Хведар і Мікола Ільляшэвічы
Сямейства Орсаў
Філафей

Біяграфічны паказьнік: Кароткія зьвесткі пра розных асобаў на эміграцыі, што згадваюцца ва ўспамінах
Індэкс асобаў


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: