• Ахроменка Уладзіслаў. Музы і свінні

    12.00 руб.

    0

    27 гарадскіх міфаў, легенд і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. “Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, а таксама акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі, імёны каторых так і не захаваліся для нашай мастацкай спадчыны”, — пералічвае герояў кнігі яе аўтра Уладзіслаў Ахроменка. “Музы і свінні” недарма параўноўваюць з велераўскімі “Легендамі Неўскага праспекта».
    Жанр Раман
    Выдавецтва Ковчег
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 218
    Вокладка мяккая
    Памеры 135×200 мм
    ISBN 978-985-7086-05-4

    В наличии


    Тэгі: , , , .Катэгорыі: , , .

МУЗЫ І СВІННІ
Калі раскруціць глобус і неадрыўна ўглядацца ў яго недзе паміж
пяцьдзясят другой і пяцьдзясят шостай паралелямі паўночнае
шыраты, то ўваччу рана ці позна акрэсліцца пяшчотна-
смарагдавы пяцікутнік, расквечаны камуфляжнымі плямкамі
пясочных узвышшаў, валошкавых азёраў і ўльтрамарынавых рэчак.
Сваімі абрысамі пяцікутнік нагадвае невялічкі кантынент,
прынесены ў Еўропу загадкавымі вятрамі і акуратна ўпісаны ў
самую яе сярэдзіну.
Калі павялічыць камуфляжны абшар і глянуць на яго
прымружаным вокам, то пры жаданні можна ўбачыць і
тамтэйшых насельнікаў. Гэта працавітыя гаспадары і шчаслівыя
халопы, сціплыя інтэлігенты і брутальныя гопнікі, цнатлівыя
каралеўны і недарагія прастытуткі. Ёсць яшчэ адстаўныя
партызаны, патрыятычныя пярэваратні, маркотныя музы і
калгасныя свінні.
Свінні і ўладараць на ўсім гэтым абшары: пішуць законы,
дбаюць пра прагрэс і, галоўнае — размяркоўваюць харч. Штодня да
ночваў з камбікормам дысцыплінавана шнуруецца ці не ўсё наяўнае
насельніцтва: гаспадары, гопнікі, партызаны, пярэваратні,
інтэлігенты, і нават каралеўны. Парадак у чэргах аб’ядноўвае
сэрцы і накіроўвае розумы амаль усіх свінскіх падданых, а для
некаторых нават замяняе імкненне да шчасця.
Але здараецца, што харчу на ўсіх не стае, і тады ў чэргах
нясмела прыгадваюць пра свабоду. Гэта імгненна руйнуе парадак,
бо свабоду кожны разумее па-свойму: гопнік — беспакарана ссаць у
пад’ездзе, прастытутка — адвольна падвышаць таксу, а
інтэлігент — з’едліва крытыкаваць аплылых кныроў.
Такі момант самы прыдатны для з’яўлення музаў, бо сытасць
не спрыяе росквіту мастацтваў. Прыўкрасныя паненкі
становяцца роўнааддалена ад пад’езда, бардэля і Акадэміі навук,
настройваюць залатыя кіфары і спяваюць узвышаныя гімны пра
годных ды адважных герояў. Прытым, некаторыя дзеўкі нават
спрабуюць уцягнуць несвядомых гледачоў у несанкцыяваны
карагод.
Людства хаўкае пашчэнкамі, нясмела таньчыць і спакваля
набліжаецца да катарсісу. Але ж у гэты момант з бліжэйшага
свінакомплекса прыбягаюць байцоўскія кабаны. Музам імгненна
выстаўляецца абвінавачанне ў падрыўной, злачыннай дзейнасці. У
падрыўной — таму што мастацтва прымушае глядзець на свет
іншымі вачыма. А ў злачыннай — бо правакуе жаданне гэты свет
змяніць. Музы спрабуюць давесці, што яны ўсяго толькі
законапаслухмяныя паэткі чыстае красы, але ж раз’юшаныя
кабаны адбіраюць у дзявуль кіфары, з асалодай лупцуюць іх дужымі
капытамі па налітых цыцках і валакуць злачынак да вязніцы.
Вятры разносяць па краі ўрыўкі пашкамутаных спеваў. Словы
пацеркамі абсыпаюцца долу. Але ж загадкавыя магнітныя
імпульсы, якія нябачна віруюць над гэтым краем, цудадзейна
складаюць з напаўзабытых словаў найноўшыя фразы, абзацы і
рыфмы. Толькі цяпер спалучэнні персанажаў, сітуацый і іерархій
фантасмагарычнае і выбуховае. Пазалота абсыпаецца з герояў, бы
луска з карасёў. На месцы зляцелых німбаў раптоўна
выторкваюцца д’ябльскія рогі, але ж і праз чорную звярыную
поўсць іншым разам прарастаюць карункавыя анёльскія крылцы.
Неўзабаве перакручаныя гісторыі становяцца гарадскім
фальклорам і нават набываюць легітымнасць нацыянальных
міфаў. Як і мае быць, гэтыя міфы існуюць незалежна ад музаў, а
ўжо ад свінняў — і пагатоў. З цягам часу міфы абрастаюць
падрабязнасцямі, набіраюцца глянцам і выпраўляюцца
шпацыраваць па свеце, бы вольналюбныя каты. І без тае сучаснае
міфалогіі немажліва зразумець насельнікаў камуфляванага
пяцікутніка, які называецца Беларуссю.
А тым больш — іх палюбіць.


Уладзіслаў Ахроменка (нар. 29 студзеня 1965 году ў Гомлі) — беларускі пісьменьнік, празаік, кінасцэнарыст, драматург.
Працуе ў вострасюжэтных, камэрцыйна запатрабаваных жанрах: дэтэктыў, трылер, альтэрнатыўная гісторыя. Разам з Максімам Клімковічам зьяўляецца адным з распачынальнікаў у Беларусі жанра кінарамана. Аўтар кніг прозы:
«Здані і пачвары Беларусі» (1994, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам. Пад псэўданімамі Францішак Хлус і Марцін Юр),
кінараман «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (2007, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам),
«Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша» (2009, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам),
«Тэорыя змовы» (2011).
«Музы і сьвіньні» (2014).
Аўтар п’есы «Русалка Камсамольскага возера» (2010, у суаўтарстве з Максімам Клімковічам). Апавяданьні, навэлы, эсэ друкаваліся ў калектыўных зборніках, альманахах і часопісах. Перакладзены на ўкраінскую, чэскую, расейскую і польскую мовы. Пад шматлікімі псэўданімамі выдаў блізка дзьвюх соцен арыгінальных т.з. камэрцыйных раманаў на расейскай мове, некаторыя зь іх экранізаваныя.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: