Валянцін Акудовіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў Свіслачы на Гарадзеншчыне. Скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Працаваў рэдактарам і намеснікам галоўнага рэдактара ў штотыднёвіках “Культура”, “ЛіМ”, часопісах “Крыніца” і “Фрагмэнты”. Кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры “Беларускага калегіуму”.

Аўтар кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (1998), “Разбурыць Парыж” (2004), “Дыялогі з Богам” (2006), “Код адсутнасці” (2007), “Архіпелаг Беларусь” (2010), “Кніга пра Нішто” (2012), «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» (2015).

Кніга “Код адсутнасці” перакладзеная на літоўскую, рускую і нямецкую мовы. “Дыялогі з Богам” — па польскую. Асобныя тэксты друкаваліся ў Башкірыі, Венгрыі, Германіі, Македоніі, Манголіі, Сербіі, ЗША, Украіне, Літве, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.

У розныя гады быў лаўрэатам літаратурных прэміяў штотыднёвіка “ЛіМ”, часопіса “Крыніца”, Беларускага гуманітарнага цэнтра, прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, літаратурных прэмій “Гліняны Вялес” і “Залатая літара”. Дзяржаўная ўзнагарода — медаль “За воинскую доблесть” (1970).

Майстар спорту СССР у турызме.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: