
-
Акудовіч Валянцін. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне
24.80 руб.
5Шорт-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца — 2016
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стацца кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як, адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага збору не адзін, а цэлы хаўрус аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч.
Жанр Эсэ Выдавецтва Logvino literatūros namai Год выдання 2015 Колькасць старонак 286 Вокладка цвёрдая Памеры 130х200 мм ISBN 978-609-8147-47-6
Аўтар кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (1998), “Разбурыць Парыж” (2004), “Дыялогі з Богам” (2006), “Код адсутнасці” (2007), “Архіпелаг Беларусь” (2010), “Кніга пра Нішто” (2012), «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» (2015).
Кніга “Код адсутнасці” перакладзеная на літоўскую, рускую і нямецкую мовы. “Дыялогі з Богам” — па польскую. Асобныя тэксты друкаваліся ў Башкірыі, Венгрыі, Германіі, Македоніі, Манголіі, Сербіі, ЗША, Украіне, Літве, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі.
У розныя гады быў лаўрэатам літаратурных прэміяў штотыднёвіка “ЛіМ”, часопіса “Крыніца”, Беларускага гуманітарнага цэнтра, прэміі Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча, літаратурных прэмій “Гліняны Вялес” і “Залатая літара”. Дзяржаўная ўзнагарода — медаль “За воинскую доблесть” (1970).
Майстар спорту СССР у турызме.
Побач на паліцы:
Сіўко Франц. Штрыхкоды
12.90 руб. У кошыкПляскач Сяргей. Шоу працягваецца
12.00 руб. У кошыкСіўко Франц, Станкевіч Юры. Дыялог
21.00 руб. У кошык