• Акварэльны сусвет Вячаслава Паўлаўца

    38.50 руб.

    0

     У альбом вядомага беларускага мастака Вячаслава Паўлаўца, выдатнага майстра акварэлі, увайшло каля 100 рэпрадукцый пейзажаў, створаных на мяжы XX-XXI стагоддзяў. Палотны слыннага майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Польшчы, ЗША.

    Беларускі, рускі і ангельскі тэксты.

    Жанр Мастацкі альбом
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 112 с. : іл.
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 209х248 мм
    ISBN 978-985-575-199-2

    Катэгорыі: , , , .


Вячаслаў Паўлавец — мастак, ілюстратар, кніжны дызайнэр.
Нарадзіўся ў 1959 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
Сябра Беларускага саюза мастакоў.
Два дзесяцігодзьдзі аддаў часопісу «Мастацтва», дзе працаваў мастацкім рэдактарам.
Афармляе мастацкія кнігі ў выдавецтве «Беларусь». Кніга «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» ў ягоным мастацкім аздабленьні атрымала Гран-пры ў Маскве на конкурсе кніг краінаў СНД.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)