

Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Апошнія сведкі» — другая кніга хронікі. Успаміны пра Другую сусветную вайну дзяцей — самых бесстаронніх і самых няшчасных яе сведак. Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і уражальнай, чымсьці адлюстраваная жаночымі поглядамі ў кнізе «У вайны не жаночы твар».
Перакладчык — Барыс Пятровіч.
Жанр | Мастацкая дакументалістыка |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 312 |
Вага (г) | 337/td> |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 145х197 мм |
ISBN | 9786098213331 |
Упершыню без цэнзарскіх правак на беларускай мове.