

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры — 2015 за цыкл твораў «Галасы Утопіі»
Кніга закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд».
Жанр | Проза |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2013 |
Колькасць старонак | 384 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 145×200 мм |
ISBN | 978-985-562-096-0 |
Няма ў наяўнасці
Пераклад з рускай Валер Стралко, Ціхан Чарнякевіч
Чытаючы кнігу Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд» сам у сябе ўвесь час запытваешся: дзе ў ёй Беларусь? Я не пра тое, што кандыдат на Нобеля па літаратуры ад нашай краіны мусіць пісаць пра дзве душы ці новую зямлю. Але аўтарка ў кнізе даследуе, як яна кажа, «асобны чалавечы тып», выведзены ў лабараторыях марксізмуленінізму — гома саветыкуса. На яе думку, гэта наднацыянальны феномен. ~Сяргей Мікулевіч, nn.by
Чытаць кнігі Алексіевіч надзвычай цяжка. Не з тае прычыны, што пісаныя яны грувасткім стылем, бо гэта зусім не так: чым далей, тым лепш піша аўтарка — і гэта пры ўсёй неэстэтычнасці, скажам так, матэрыялу (хоць, канечне, той бруд і абсурд чалавечага існавання заўсёды ўраўнаважваецца ў яе антыноміяй).
Я б сказаў, што “Час сэканд-хэнд” — своеасаблівы энцыклапедычны даведнік па ўсёй творчасці Алексіевіч. Тэматыка, якая закраналася ў мінулых кнігах — “У вайны не жаночы твар”, “Апошнія сведкі”, “Цынкавыя хлопчыкі”, “Чарнобыльская малітва” паўсюль выплывае то з той, то з іншай гісторыі. ~Ціхан Чарнякевіч, bookster.by
У прадмове аўтарка піша: “За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — “homo soveticus”. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі… Цяпер мы жывем у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не зблытаеш…”