
-
Алексіевіч Святлана. Час сэканд-хэнд
27.50 руб.
1Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя.
Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Час сэканд хэнд» — пятая кніга хронікі, якая распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі.
Перакладчык — Сяргей Дубавец.
Жанр Мастацкая дакументалістыка Выдавецтва Логвінаў Год выдання 2018 Колькасць старонак 490 Вага (г) 530 Вокладка цвёрдая Памеры 145х197 мм ISBN 9876098213348 У наяўнасці
Упершыню без цэнзарскіх правак на беларускай мове.
Мне нравится, что сейчас над переводом цикла «Голоса утопии» работали наши лучшие современные поэты и писатели — Валентин Акудович, Владимир Орлов, Сергей Дубовец, Борис Петрович, Андрей Хаданович.»
(Святлана Алексіевіч)
«Час сэканд-хэнд» — кніга, якая выйшла ў 2013 годзе, распавядае не столькі пра падзеі ХХ стагоддзя, колькі пра іх адлюстраванне ў сэрцы паспалітага чалавека, прадстаўніка «новай гістарычнай супольнасці людзей». Паводле жанру гэта — трагічны эпас савецкага народа, які балюча знікае на нашых вачах разам з распадам імперыі. Каб запісаць маналогі аб жыцці пасля распаду СССР, Святлане Алексіевіч давялося правесці 10 гадоў у паездках па ўсім былым Саюзе.
Святлана Алексіевіч: «Гэта самая складаная кніга. Велізарная краіна развалілася на дзясяткі светаў. Як сабраць іх? Я гаварыла з людзьмі, якія бачылі Леніна, а ўжо Сталіна тым больш. Сустракалася з тымі, хто памятае Гарбачова. Было вельмі страшна бачыць разгубленасць гэтых людзей».
Побач на паліцы:
Алексіевіч Святлана. Чарнобыльская малітва
23.00 руб. У кошыкАлексіевіч Святлана. Апошнія сведкі
22.80 руб. У кошыкАлексіевіч Святлана. Цынкавыя хлопчыкі
23.50 руб. У кошык