
-
Алексіевіч Святлана. Цынкавыя хлопчыкі
23.50 руб.
0
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя.Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Цынкавыя хлопчыкі» — трэцяя кніга хронікі. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
Перакладчык — Андрэй Хадановіч.
Жанр Мастацкая дакументалістыка Выдавецтва Логвінаў Год выдання 2018 Колькасць старонак 352 Вага (г) 412 Вокладка цвёрдая Памеры 145х197 мм ISBN 9786098213355
Упершыню без цэнзарскіх правак на беларускай мове.
Мне нравится, что сейчас над переводом цикла «Голоса утопии» работали наши лучшие современные поэты и писатели — Валентин Акудович, Владимир Орлов, Сергей Дубовец, Борис Петрович, Андрей Хаданович.»
(Святлана Алексіевіч)
«Цынкавыя хлопчыкі» — трэцяя кніга хронікі, якая ўпершыню выйшла ў 1989 годзе. У ёй гавораць сяброўкі, мамы і ўдовы маладых хлопцаў, якія загінулі ў часе спецаперацыі СССР у Афганістане ў 1979-1989 гадах. Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала.
Святлага Алексіевіч: «Мы падняліся на верталёце і ўнізе я раптам убачыла: нешта блішчыць. Спытала ў хлопцаў:» Што гэта? — Труны ляжаць». Тысячы цынкавых трунаў. Але, самае галоўнае, тыя, хто загінулі, не ведалі, за што. Гэта было, вядома, вялікая ўзрушэнне».
Побач на паліцы:
Алексіевіч Святлана. Чарнобыльская малітва
23.00 руб. У кошыкАлексіевіч Святлана. Час сэканд-хэнд
27.50 руб. ПадрабязнаАлексіевіч Святлана. Апошнія сведкі
22.80 руб. У кошык