• вожык
  • Пісьмянкоў Алесь. Чаму вожык не стрыжэцца?

    6.20 руб.

    Няма ў наяўнасці

    0

    Кніжка Алеся Піьсмянкова складаецца з дзевяці вершаў, апошні з якіх адказвае на пытанне вынесенае ў назву: чаму ж вожык не стрыжэцца?

    Жанр Дзіцячая літаратура
    Выдавецтва Мастацкая літаратура
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 20
    Вокладка мягкая
    Памеры 161х243 мм
    ISBN 978-985-02-1702-8

    Няма ў наяўнасці


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Паэту Алесю Пiсьмянкову 25 лютага споўнiлася б 60 гадоў. Адну са сваiх кнiг ён назваў «Думаць вершы»… Пры ўсёй вонкавай празрыстасцi, лаканiчнасцi ягоных твораў у iх якраз i ёсць складанае мысленне. Як нi дзiўна, тое ж тычыцца i дзiцячых вершаў. Яны дасканалыя па форме, запамiнальныя i забаўныя па змесце. З гульнёю сэнсаў i гукаў. I вельмi мудрыя. Тое, што трэба маленькаму чытачу. Памятаю, як Алесь падчас выступленняў перад юнай аўдыторыяй любiў з дзецьмi завучваць вершык «Без марожанага гiну, а з марожаным — ангiна». Фiласофская дылема, праўда? Не так шмат дзiцячых вершаў, якiя адразу западаюць у памяць… У гэтым цудоўна аформленым мастачкай Анастасiяй Сакалоўскай зборнiчку вершы менавiта такiя. ~Людміла Рублеўская, «СБ»

Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў (25 лютага 1957, в. Бялынкавічы, паводле інш. звестак в. Іванаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 23 красавіка 2004) — беларускі паэт, эсэіст.
Пісаў нарысы, эсэ, вершы, аўтар перакладаў. Пісаў казкі для дзяцей (кнігі «Заўзятары», 1993; «Ласуны — веселуны», 1997). Асобныя вершы пакладзены на музыку.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)