

Жанр | Вершы |
Выдавецтва | Кнігазбор |
Год выдання | 2015 |
Колькасць старонак | 96 с. |
Вокладка | цвёрдая |
Памеры | 140х205 мм |
ISBN | 978-985-7119-27-1 |
Алесь Плотка піша чотка. Медыя-паэзія новай генерацыі. Рэцэнзія Лідзіі Міхеевай
BAISAN КРЭЙЗІ-ЛЭНД. Інтэрв’ю пра кнігу, Вершніцу і сучбелліт
ты ніхто
і я ніхто
так камфортна
быць на роўных
ты ніхто
і я ніхто
хопіць песень
памяркоўных
мая муза п’е штоночы
твар у твар вочы ў вочы
так прыемна быць на роўных
…ты ніхто і я ніхто
ты ніхто
і я ніхто
жнівень, ранак
водар віскі
ты ніхто
і я ніхто
спорт зусім не
алімпійскі
след бензіну на асфальце
дайце волі, курвы, дайце!
так прыемна быць на роўных
…ты ніхто і я ніхто
ты ніхто
і я ніхто
вецер — праўда
сутарэнняў
ты ніхто
і я ніхто
мроіш мір
збірай каменне
…мая муза п’е штоночы
…твар у твар вочы ў вочы
…мая муза п’е штоночы
…ты ніхто і я ніхто…
11 чэрвеня 2010г. — кастрычнік 2013, Гомель, Ратамка, м.н.с.к.