Гэта першая кніга пісьменніка на радзіме. У 1982 г. у Нью-Ёрку Беларускім інстытутам навукі і мастацтва быў выдадзены том «Нятускная краса». Вёска Крысава на Койданаўшчыне — Мінск — Ілья — Рыга — Берлін — Прага – Зальцбург. І урэшце – найкрасветная Аўстралія. Такі быў жыццёвы шлях паэта. Апроч вершаў, у кнігу ўвайшло ліставанне з М. Сяднёвым, Ю. Віцьбічам, А. Грыцуком, В. Тумашам, А. Адамовічам, Л. Геніюш. Змешчаныя таксама ўспаміны яго сучаснікаў — украінца Ігара Качуроўскага, Вольгі Грыцук, Яна Пятроўскага, Аляксандра Калодкі, Уладзіміра Брылеўскага, Міколы Ганька. Томам Салаўя ў выдавецтве «Лімарыус» распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў.


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: