• Аляксандар І. Бацкель. Квадратурынавы маёнтак

    17.90 руб.

    0

    Трэцяя кніга з жыцця ў ізаляцыі, у якой адбываецца пашырэнне сцен маёнтка, спроба ўцёкаў і эксперыменты з формай. «Квадратурынавы маёнтак» складзены са сто аднаго тэксту, кожны мае свае абмежаванні колькасці словаў — іх не больш за сто на кожнае апавяданне.
    Кніга даследуе наваколле, пачуцці, стыхіі, асэнсоўвае падарожжы.
    Рэкамендаваная да чытання па адной старонцы на дзень.

    Жанр Вершы
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 122
    Вокладка мяккая
    Памеры 210х199 мм
    ISBN 978-609-8213-16-4

    Катэгорыі: , , , , .

квадратурын

у мяне маёнтак невялікі, і да гэтага часу ў ім не было асобнага працоўнага пакоя. я надумаў будаваць, але будаўніцтва — мая фобія. Сігізмунд Кржыжаноўскі падказаў мне выйсьце — мазь «Квадратурын».
я прыгатаваў сумесь: тоўчаныя п’яўкі, чых-трава, маяран, цытрыны, журавіны, косткі абрыкосаў, попел спаленых кніг, чарніла старой асадкі, вазэлін, перапяліныя яйкі.
зьмесьціва было адкапанае зь зямлі праз тры гады, і я ў гэты самы вечар, кульнуўшы пару кілішкаў, намазаў усе чатыры сьценкі і столь кладоўкі квадратурынавай мазьзю.
цяпер у мяне асобны кабінэт, сьцены якога разышліся ў бакі на сорак мэтраў. я ў пакоі пасеяў траву і ірляндзкі мох, паставіў стары стол, крэсла і ноўтбук.

каханьне

спачатку я зьеў сьцірку на алоўку, потым сам аловак, а потым сшытак і закладку.
зьеў кардонкавую пяцёрку, матузкі і гузікі з кашулі.
зьеў палову шкарпэткі і стос фанцікаў ад жуек.
зьеў плястыкавую лінейку, якая давяла мяне да бальніцы.
я акрыяў і зьеў тузін дажджавых чарвякоў і стос казявак з носа.
зьеў формачку зь пяском, і процьму травы.
я ня мог ня есьці, бо адносіны патрабавалі ад мяне быць мужным. бо яна глядзела на мяне ў дзіцячым садочку такімі прыўкраснымі вачыма і так прыгожа прамаўляла: Ромка, калі ты мяне кахаеш, то ты зьеж гэтую асадку. — і я еў, бо кахаў.
вада
памыцца без вады магчыма.
у Афрыцы мыюцца мачою вярблюда.
нанайцы мыюцца сваім потам, пакуль танчаць каля вогнішча ў кажухах, а потым прамоклыя кажухі скідаюць і адзяваюць сухое.
ёсьць спосаб ачысьціць скуру глінай…
гэта ўсё прыходзіла мне да галавы, калі я назіраў, як з майго крана льецца кіпень і больш нічога.
вярблюда ў мяне няма.
танчыць у кажуху — ніякага жаданьня.
і я ня быў настроены, каб у двары шукаць гліну, таму паехаў у краму і набыў дзьве вялізарныя бутлі вады.
па дарозе ўзгадаў, што ў старажытныя часы эгіпецкія жанчыны наносілі на галаву кашэчыя сцакі і так сядзелі пад сонцам, асьвятляліся.
Крыніца


Пісьменнік, аўтар раманаў “Мімікрыя. Даследаванне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценнікаў” і “Маёнтак рыбы”, жыве на сялібе, якая засталася яму ў спадчыну, вучыўся на гістфаку БДУ, некалькі год спрабаваў уладкавацца ў сталіцы, цяпер жыве далёка ад цывілізацыі, прысвяціўшы сябе творчасці, экаежы і экапітву. Уласны блог: backel.livejournal.com

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)