Пераклад з нарвежскай мовы Лідыі Ёхансэн

Большая частка падзеяў, апісаных у гэтай кнізе, адбываецца ў псіхіятрычнай бальніцы мястэчка Ліер. Тут многія пазнаюць сябе. 3 гэтай прычыны мне хацелася б зазначыць чытачу, што я не ставіў перад сабой задачы выразна размяжоўваць у сваім рамане выдумку і праўду.

Гэтая кніга — слабая спроба аддаць належнае трупе пацыентаў, да «лячэння» якіх я некалі спрычыніўся. Каб неяк змяніць ганебныя ўмовы ўтрымання гэтых хворых, грамадскасць павінна ясна сабе ўяўляць, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма. А дакладней — тое, што стала вядома пасля выкрыцця парушэнняў у бальніцы мястэчка Рэйт’ярдэ. На Рэйт’ярдэ тады павесілі ўсе гpaxi за парушэнні, якія, аднак, :знойдуцца ў большасці бальніц Нарвегіі.

23-я палата — гэта неад’емная частка сучаснай нарвежскай гісторыі. Падзеі, пра якія я пішу, — набыткі маёй памяці, тое, што захавалася з маёй працы санітарам у Ліерскай бальніцы ў 1974 —75 гадах.

У апісанні бальніцы перайначаны хіба што прозвішчы персанажаў. А вось персанажы з крытычным стаўленнем да бальніцы былі мною прыдуманы. Такіх, на жаль, у рэальнасці няма.

Хёлен, ліпень 1981
Інгвар Амб’ёрнсэн


Інгвар Амб’ёрнсэн(нар. 1956) — сучасны нарвежскі пісьменнік. Творчасць аўтара адзначана шэрагам літаратурных прэміяў, у тым ліку найбольш значнай у Нарвегіі прэміяй Брагі(1995). Фільм «Элінг», зняты паводле яго рамана «Кроўныя браты» быў высунуты ў 2001 годзе на прэмію Оскар як найлепшая замежная кінастужка.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: