Паэт, празаік, перакладчык. Нарадзіўся 6 сакавіка 1957 года ў вёсцы Рэчыца на Бярозаўшчыне. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны тэхналагічны інстытут імя К. Э. Цыялкоўскага (1980 г.) і атрымаў адукацыю інжынера-металурга. Інжынерыў у г. Балашыха (Маскоўская вобласць), у Барысаве, Белаазёрску і ў Брэсьце. З 1993 г і па цяперашні час працуе на СП ААТ «Брэстгазаапарат». Аўтар кніг паэзіі: «Дарога, вір і амфара» (1999 г.), «Мая Сінекура» (2012 г.). Сябар грамадзкага аб’яднання Саюза беларускіх пісьменьнікаў.