• Анемпадыстаў Міхал. Глыбока глыбока на дне філіжанкі кавы
  • Анемпадыстаў Міхал. Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы

    8.50 руб.

    2

    У зборніку “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі, якія патрэбныя тут, хутчэй, канцэптуальна. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі. Да зборніка “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” хочацца падысці як да рок-анталогіі: старыя баевікі, неўміручая класіка, а таксама свежыя трэкі, якія нагадваюць, што аўтар яшчэ жывы ды варушыцца, у прыватнасці — заглаўны трэк, то бок верш ~Алеся Серада, bookster.by
    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Логвінаў
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 112
    Вокладка мяккая
    Памеры 122х195 мм
    ISBN 978-985-562-034-2

    Няма ў наяўнасці


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , , .

Міхал Анемпадыстаў для беларускамоўнай часткі чалавецтва – найперш аўтар рок-паэзіі, што лягла ў аснову вызначальных музычных праектаў канца дзевяностых. Многія песні «Новага Неба», уключна з амаль усім альбомам «Мая краіна» і паловай Go Home, такія-сякія песні з рэпертуару NRM, а таксама (шмат-)нацыянальная фольк-рок-опера «Народны Альбом» – гэта ўсё вялікім чынам заслуга Анемпадыстава. Аднак што будзе, калі раздзяліць у творчасці Анемпадыстава словы і музыку? Ці магчыма шляхам медытацыі дасягнуць такога стану, што вершы – чытаеш, а любімую музыку за імі – не чуеш? ~Алеся Серада, bookster.by
Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы
Пачынаецца новы дзень, доўгі і невядомы
Водару сьцяг уздымаецца ў неба
Урачыста-гаркавы, як перамогі і страты
Цёмна-брунатны, як вопратка вояў і мніхаў
Як хлеб, як ральля, як атрамант, як ноч
Колер для літараў, нотаў, малюнкаў
Смак спатканьняў на некалькі словаў
На адну філіжанку, на момант, які застанецца
3 намі альбо паасобку ў кожнага з нас
На кожны глыток
Па паэме, кантаце, партрэце. Вось і апошні
Мінае дзень. Няма чаго варажыць на гушчы
У пустой філіжанцы не адбіваецца неба

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: