

Дызайнерскі альбом «Колер Беларусі» стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава.
Шыкоўная візуальная частка кнігі суправаджаецца аўтарскімі тэкстамі, якія раскрываюць галоўныя беларускія колеры – паходжанне іх назвы, гісторыю распаўсюду на асобных тэрыторыях, сімвалічную інфармацыю і тыя чыннікі, што ўплывалі на ўсталяванне пэўных каларыстычных прэферэнцый і стыляў.
Даследуючы колер як феномен культуры і маркер традыцыі, аўтар паказвае гісторыю стыляў і задае пэўны ракурс для разумення ўласнай ідэнтычнасці.
Жанр | Альбом, эсэ, навукова-папулярны |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 196 |
Вага (г) | 1014 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 240х250 мм |
ISBN | 9786098213379 |
Няма ў наяўнасці
https://youtu.be/lCYxT2Z6lLg
https://youtu.be/k_euHoylLtE
Быў аўтарам вокладак і ілюстрацый для шматлікіх кніг і часопісаў беларускіх аўтараў — «Бярозка», «Маладосць», кнігі Сяржука Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі», кнігі Валянціна Акудовіча «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека.» ды інш.
Аўтар вокладак для CD-дыскаў гурта «N.R.M.», спевака Змітра Вайцюшкевіча і інш.
Вядомы як выдатны плакатыст і аўтар постэраў да рок-канцэртаў.
У 2011 г. прэзентаваў фотавыстаўку «Under Ground»: праз угляданне ў беларускія камляплоды, адкрываў глыбейшае вымярэнне беларускай культуры.
Быў актыўным удзельнікам і аўтарам лагатыпу грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Вёў аўтарскую калонку «Простыя рэчы» на сайце грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!», дзе разважаў пра штодзённыя і адначасова элітарныя праявы беларускай культуры і культуры ўвогуле.
Быў выкладчыкам і сябрам калегіюма Лятучага ўніверсітэта, дзе чытаў публічныя лекцыі і вёў школу «Дэзань!».
Шырока вядомы як адзін са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 1990-х. Аўтар ідэі і тэкстаў культавага музычнага праекта «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе і быў названы «Альбомам году». Песні на вершы Анемпадыстава — у рэпертуары Зьмітра Вайцюшкевіча, гуртоў «Новае Неба», N.R.M., IQ48.
У 2013 г. выдаў зборнік сваіх вершаў «Глыбока, глыбока, на дне філіжанкі кавы».
24 студзеня 2018 года Міхала Анемпадыстава не стала.
Апошняй вялікай працай стаў візуальна-даследчы праект «Колер Беларусі».