• Анталогія латвійскай паэзіі

    7.30 руб.

    0

    Унікальны для Беларусі зборнік з вершамі вядомых латышскіх паэтаў-наватараў XX і XXI ст., сярод якіх Народны паэт Латвіі Оярс Вацыеціс, уладальніца латышскай прэміі года па літаратуры (2012) Інгмара Балодэ, паэты-эксперыментатары Алег Золатаў і Аляксей Іўлеў, аўтар рускіх тэкстаў да песень гурта «Brainstorm» Сяргей Цімафееў і многія іншыя.

    Перакладалі з латышскай і рускай — Альгерд Бахарэвіч, Вольга Гапеева, Зміцер Вішнёў, Ірына Хадарэнка, Павал Надольскі і Арцём Кавалеўскі.

    Жанр Паэзія
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2013
    Колькасць старонак 132
    Вокладка мяккая
    Памеры 130×200 мм
    ISBN 978-985-7021-18-5


    Самавываз або бясплатная дастаўка ў Мінску па лініі метро. Перасылка поштай па Беларусі.


    Тэгі: , , , , , .Катэгорыі: , , , .

Чытаючы Майру Асарэ, Оярса Вацыеціса або Аляксея Іўлева — адчуваеш: перад табой еўрапейская паэзія, з яе ўвагай да дэталяў, з яе філасофіяй, з яе эканоміяй словаў і яснасцю метафар. У параўнанні з нашай, славянскай — гэта як лаканічны скандынаўскі інтэр’ер супраць бляску і пазалоты пампезных апартаментаў, якія атрымліваюцца ў многіх беларусаў пасля «еўрарамонту» хрушчовак. Вось і беларуская паэзія шмат у чым іншая. І анталогія выдавецтва «Галіяфы» — гэта своеасаблівае запрашэнне параўнаць, супаставіць. Магчыма, нават нечым натхніцца. Ці не для таго паўстаюць пераклады? ~Ева Вайтоўская, газета Новы Час

Анталогія латвійскай паэзіі — гэта ўнікальны праект, які аб’яднаў на сваіх старонках аўтараў з Латвіі XX і XXI ст. Нягледзячы на геаграфічную блізкасць нашых краін, творчасць латвійскіх паэтаў малавядомая ў Беларусі. Дадзенае выданне паклікана запоўніць гэтую лакуну і пазнаёміць беларускіх чытачоў з найлепшымі ўзорамі латвійскай паэзіі. Кніга будзе цікавая ўсім тым, хто неабыякавы да сучаснай паэзіі і перакладаў.

«АНТАЛОГІЯ ЛАТВІЙСКАЙ ПАЭЗІІ»
> Уступнае слова куратараў (3. Вішнёў, В. Гапеева, С. Марэйна)
> Майра Асарэ (пераклад з латыскай Вольга Гапеева)
> Інгмара Балодэ (пераклад з латыскай Альгерд Бахарэвіч)
> Оярс Вацыеціс (пераклад з латыскай Павал Надольскі)
> Алег Золатаў (пераклад з расійскай Вольга Гапеева і Арцём Кавалеўскі)
> Аляксей Іўлеў (пераклад з расійскай Арцём Кавалеўскі)
> Юрыс Кунас (пераклад з латыскай Ірына Хадарэнка)
> Сяргей Марэйна (пераклад з расійскай Зміцер Вішнёў)
> Марыс Салейс (пераклад з латыскай Альгерд Бахарэвіч)
> Сямён Ханін (пераклад з расійскай Вольга Гапеева)
> Сяргей Цімафееў (пераклад з расійскай Вольга Гапеева)

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: