Перайсці ў кошык “Шэвэль Вікторыя. На підборах / На абцасах” цяпер у вашым кошыку.
!
Анталогія латвійскай паэзіі
7.30 руб.3.00 руб.
2
Унікальны для Беларусі зборнік з вершамі вядомых латышскіх паэтаў-наватараў XX і XXI ст., сярод якіх Народны паэт Латвіі Оярс Вацыеціс, уладальніца латышскай прэміі года па літаратуры (2012) Інгмара Балодэ, паэты-эксперыментатары Алег Золатаў і Аляксей Іўлеў, аўтар рускіх тэкстаў да песень гурта «Brainstorm» Сяргей Цімафееў і многія іншыя.
Перакладалі з латышскай і рускай — Альгерд Бахарэвіч, Вольга Гапеева, Зміцер Вішнёў, Ірына Хадарэнка, Павал Надольскі і Арцём Кавалеўскі.
Анталогія латвійскай паэзіі — гэта ўнікальны праект, які аб’яднаў на сваіх старонках аўтараў з Латвіі XX і XXI ст. Нягледзячы на геаграфічную блізкасць нашых краін, творчасць латвійскіх паэтаў малавядомая ў Беларусі. Дадзенае выданне паклікана запоўніць гэтую лакуну і пазнаёміць беларускіх чытачоў з найлепшымі ўзорамі латвійскай паэзіі. Кніга будзе цікавая ўсім тым, хто неабыякавы да сучаснай паэзіі і перакладаў.
«АНТАЛОГІЯ ЛАТВІЙСКАЙ ПАЭЗІІ»
> Уступнае слова куратараў (3. Вішнёў, В. Гапеева, С. Марэйна)
> Майра Асарэ (пераклад з латыскай Вольга Гапеева)
> Інгмара Балодэ (пераклад з латыскай Альгерд Бахарэвіч)
> Оярс Вацыеціс (пераклад з латыскай Павал Надольскі)
> Алег Золатаў (пераклад з расійскай Вольга Гапеева і Арцём Кавалеўскі)
> Аляксей Іўлеў (пераклад з расійскай Арцём Кавалеўскі)
> Юрыс Кунас (пераклад з латыскай Ірына Хадарэнка)
> Сяргей Марэйна (пераклад з расійскай Зміцер Вішнёў)
> Марыс Салейс (пераклад з латыскай Альгерд Бахарэвіч)
> Сямён Ханін (пераклад з расійскай Вольга Гапеева)
> Сяргей Цімафееў (пераклад з расійскай Вольга Гапеева)