

Падзеі рамана адбываюцца ў 1960-я гады, якія апісваюцца з доляй горкай іроніі і шчымлівай настальгіі. Апавядальнік, малады чалавек, вучань выпускнога класа, захапляецца настаўніцай французскай мовы і спадзяецца на ўзаемнасць, таму пачынае не толькі марыць, але і дзейнічаць, уключаючы ўвесь свой інтэлект і абазнанасць у паэзіі, музыцы і правілах шахматнай гульні. Раман пра сталенне і сардэчныя раны юнацтва, якіх не загаіць без дапамогі добрай літаратуры.
Пераклад Марыны Шоды.
Жанр | Раман |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Год выдання | 2019 |
Колькасць старонак | 415 |
Памеры | 145×218х27 мм |
ISBN | 978-985-0219-33-6 |
У наяўнасці
Антоні Лібера (1949 г.н.) — вядомы польскі пісьменнік, перакладчык, тэатральны рэжысёр, спецыяліст па творчасці Самюэла Бэкета, з пастаноўкай некаторых драм якога выступаў не толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Раман «Мадам» (1998) перакладзены больш чым на 20 моў, адзначаны прэміяй выдавецтва «Znak».