

Жанр | Эпас |
Выдавецтва | Янушкевіч |
Год выдання | 2018 |
Колькасць старонак | 218 |
Вага (г) | 240 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 145х200 мм |
ISBN | ISBN 978-985-7165-72-8 |
ЧЫМ КНІГА ЦІКАВАЯ?
1. Кніга складаецца зь дзвюх частак. У першай частцы зьмешчаны пераклад арыгінальнага паданьня пра Шакунталу, якое дайшло да нас у выглядзе ўстаўнога аповеду (upākhyāna-) у Кнізе пачатку Магабгараты. У другой частцы кнігі чытач знойдзе найславутую санскрыцкую п’есу «Шакунтала пазнаная» (Abhijñānaśakuntala-), якая ёсьць пазьнейшаю перапрацоўкаю гэтага паданьня, выкананай бадай найлепшым санскрыцкім паэтам Каліда́сам (Kālidāsa-), які жыў дзесьці ў 4 ст. н. э.
2. Паданьне пра Шакунталу вартае прынамсі з адной важнай прычыны. Сынам Шакунталы быў Бга́рата (Bharata-): паводле яго ды ягоных нашчадкаў бгаратаў сталі называць і краіну, вядомую нам цяпер як Індыя. У Вішну-пуране (2.1.32) кажацца: «Таму й завецца сярод людзей гэтая краіна Bhārata-, што бацька перадаў яе [сыну] Бгарату, а сам выправіся ў лес [, каб весьці там жыцьцё пустэльніка]». А ў іншым месцы (2.3.1) дадаецца: «Якая краіна на поўнач ад мора й на поўдзень ад Гімалайі, тая завецца Bhārata-, дзе жывуць нашчадкі Бгараты». У 1950 годзе, неўзабаве пасьля атрыманьня Індыяй незалежнасьці ад Брытанскай імпэрыі, у Індыйскай канстытуцыі было запісана:
«India, that is Bharat, shall be a Union of States» [Індыя, то бок Бгарата, хай будзе Зьвязам Штатаў.].
3. У прапанаванай кнізе чытач знойдзе ня толькі пераклад арыгінальнай гісторыі з Магабгараты й Калідасаву п’есу, але і дапаможныя артыкулы й карысныя заўвагі, якія дазволяць лепей зразумець культурныя рэаліі таго часу. Асаблівасьцю беларускага перакладу зьяўялецца тое, што перакладчык паспрабаваў як мага лепей захаваць арыгінальныя паэтычныя памеры, чаго звычайна ня робіць іншыя перакладчыкі.