• ARCHE № 1 (151) — 2017. Уводзіны ў Аўстрыю

    10.90 руб.

    0

    Гэта ўжо другі тэматычны выпуск «ARCHE», прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і тэматычны выпуск: тут прадстаўлены і найлепшыя ўзоры сучаснай аўстрыйскай драматургіі (Томас Бэрнгард, «Плошча герояў»), прозы (Марлена Штрэрувіц, «Маякоўскірынг», Клемэнс Ё. Зэтц, «Каханьне ў часе Мальштэцкага дзіцяці», Катарына Рызэ («Вільма выдае замуж сваю ўнучку»), і вершаў у прозе.
    У выпуску таксама друкуюцца глыбокія рэфлексіі на тэму аўстрыйскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, дэмаграфічнага становішча і гісторыі аўстрыйскай літаратуры.
    Жанр Навукова-папулярны
    Выдавецтва ТАА «Гайсак»
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 280
    Вокладка мяккая
    Памеры 140х210х13 мм


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

PDF-файл: 1-17_zmest

ARCHE — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс.
Публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў, а таксама пераклады замежных аўтараў.
Тэматыка: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, філялёгія, літаратура й мастацтва, крытыка.
ARCHE — сябра сеткі эўрапейскіх часопісаў «Eurozine».
Выходзіць 1 раз на 2 месяцы. Падпісацца на ARCHE можна ў кожным аддзеле «Белпошты».
Выдаецца зь верасня 1998 году.
Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў.
Мова выданьня — беларуская.
Апрача гэтага, ARCHE выдае кнігі ў каапэрацыі зь беларускімі й замежнымі выдавецтвамі: “Энцыкляпэдыкс”, “Мэдысонт”, “Беларускае гістарычнае таварыства” (Беласток), “Інстытут беларусістыкі” (Вільня), «Інбелкульт» (Смаленск) ды інш.

Што такое ARCHE?
Arche (архэ́) — слова грэцкага паходжаньня (ἀρχή), што азначае «першапачатак», «першапрычына», «тое, што ляжыць у аснове».
Заданьне часопісу з такою назваю палягае на тым, каб злучыць у адным выданьні артэфакты айчыннае наратыўнае прасторы й давесьці яе да тэмпэратуры, калі становіцца мажлівым ператварэньне лёду ў ваду, а вады ў пару. Часопіс існуе ад імпульсу, скіраванага на ператварэньне й трансфармацыю, што дазваляе спазнаць новы бок навакольных рэчаў і зьяў.
Выходзьма насустрач! Мы маем што сказаць.

Крыніца


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: