• ARCHE № 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках

    10.90 руб.

    0

    Выпуск прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ды выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. Адпаведна, фармат выданьня быў значна павялічаны. У ім друкуюцца сотні толькі аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспэкты дзейнасьці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакумэнты (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсыміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.
    Нумар дазваляе чытачу паглыбіцца ў сьвет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 году. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.
    Жанр Навукова-папулярны
    Выдавецтва МПК
    Год выдання 2018
    Колькасць старонак 96
    Вокладка мяккая
    Памеры 215х290 мм
    ISBN 977-139-296-800-118002

    В наличии


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , , , , , .

zmest-1_-1
zmest-2_-1


Рэдакцыя радая прэзэнтаваць новы юбілейны выпуск, прымеркаваны да 100-годзьдзя БНР і 20-годзьдзя часопісу ARCHE!
Мы падрыхтавалі гэты нумар, каб кожны чытач мог пагрузіцца ў аўтэнтычны сьвет БНР і Акту 25 сакавіка, а ня больш ці менш удалых стылізацыяў пад яго. Мы адабралі толькі арыгінальныя матар’ялы, не дапускаючы ніякіх рэканструкцыяў.
Другая палова 1910-х гадоў — гэта час бурнага развіцьця кнігадруку й фатаграфіі. Шукаючы адэкватныя сродкі падачы матар’ялу, мы наважыліся зьвярнуцца да чытача ня моваю тэкстаў, а моваю візуальных вобразаў, зафіксаваных у друкаванай публікацыі, рукапісным дакумэнце, чорна-белай фатаграфіі або каляровым плякаце ці паштоўцы. Дзякуючы гэтаму ў выпуску дакумэнты прамаўляюць самі за сябе: тут няма ўзьніклых пастфактум ідэалягічных канструкцыяў або навуковых інтэрпрэтацыяў. Мы пэўныя, што дзякуючы такому спосабу падачы гэтыя старыя дакумэнты будуць адкрыцьцём для бальшыні нашых чытачоў, а значыць, зажывуць новым жыцьцём.
Рыхтуючы гэты выпуск, мы стараліся ўнікаць паўтору шаблённых сюжэтаў, зьвязаных з БНР. Для нас таксама былі важныя тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі й праз сто гадоў: беларуская мова як мова ўрадовых актаў, уніформа й знакі адрозьненьня беларускіх вайскоўцаў, беларуская нацыянальная сымболіка й г.д.
Аснову гэтага нумару склалі матар’ялы, якія назапасіліся ў архіве «ARCHE» за 20 гадоў ягонага існаваньня. Разам з тым, у гэтым месцы належыць выказаць шчырую падзяку Юрасю Юркевічу й Уладзімеру Ляхоўскаму, без дапамогі якіх гэты нумар быў бы значна бяднейшым, а подпісы да ілюстрацыяў — больш блытанымі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: