• ARCHE № 5 (150) — 2016. Ад Ятвязі да Літвы

    12.50 руб.

    0

    Аснову нумару складае манаграфія Аляксея Кібіня «Ад Ятвязі да Лiтвы. Палітычныя і сацыякультурныя трансфармацыі ў басейне Верхняга Нёмана ў Х—ХІІІ стагоддзях». У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі Беларусі напярэдадні інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Навізна й арыгінальнасьць працы — у высьвятленьні генэалёгіяў князёў, якія кіравалі ў XII—XIII ст. у Гародні, Наваградку, Слоніме, Ваўкавыску ды іншых беларускіх гарадох, у дасьледаваньні новых наратыўных крыніц, што кідаюць сьвятло на працэс славянізацыі Беларусі, нарэшце, у спробе адказу на пытаньне, чаму частка нашай зямлі называлася Чорная Русь.

    Увагу чытача таксама прыцягне наватарская праца літоўскага гісторыка Вайды Камунтавічэне «Насельніцтва Ельненскай парафіі ў XVII ст. («Старая Літва», або ятвяскі сьлед у Віленскім біскупстве)», у якой на аснове касьцельных крыніц дасьледуюцца лёсы балцкага насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Гарадзенскай вобласьці ў XVII ст., а таксама востра крытычная рэцэнзія Алега Латышонка на кнігу брытанскага гісторыка Стывэна Роўэла «Уздым Літвы. Паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345″, чый пераклад на беларускую мову выйшаў у 2015 годзе.

    Жанр Навукова-папулярны
    Выдавецтва ТАА «Гайсак»
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 336
    Вокладка мяккая
    Памеры 146х216х14 мм


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

PDF-файл: Zmiest_5_2016.pdf

ARCHE — беларускі незалежны навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс.
Публікуе працы беларускіх інтэлектуалаў, а таксама пераклады замежных аўтараў.
Тэматыка: гісторыя, паліталёгія, сацыяльныя навукі, філялёгія, літаратура й мастацтва, крытыка.
ARCHE — сябра сеткі эўрапейскіх часопісаў «Eurozine».
Выходзіць 1 раз на 2 месяцы. Падпісацца на ARCHE можна ў кожным аддзеле «Белпошты».
Выдаецца зь верасня 1998 году.
Галоўны рэдактар — Валер Булгакаў.
Мова выданьня — беларуская.
Апрача гэтага, ARCHE выдае кнігі ў каапэрацыі зь беларускімі й замежнымі выдавецтвамі: “Энцыкляпэдыкс”, “Мэдысонт”, “Беларускае гістарычнае таварыства” (Беласток), “Інстытут беларусістыкі” (Вільня), «Інбелкульт» (Смаленск) ды інш.

Што такое ARCHE?
Arche (архэ́) — слова грэцкага паходжаньня (ἀρχή), што азначае «першапачатак», «першапрычына», «тое, што ляжыць у аснове».
Заданьне часопісу з такою назваю палягае на тым, каб злучыць у адным выданьні артэфакты айчыннае наратыўнае прасторы й давесьці яе да тэмпэратуры, калі становіцца мажлівым ператварэньне лёду ў ваду, а вады ў пару. Часопіс існуе ад імпульсу, скіраванага на ператварэньне й трансфармацыю, што дазваляе спазнаць новы бок навакольных рэчаў і зьяў.
Выходзьма насустрач! Мы маем што сказаць.

Крыніца


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: