Алесь Аркуш называе раман “Палімпсэст” пострамантычным. У другой палове 90-х тэарэтыкі Таварыства Вольных Літаратараў зладзілі круглы стол, прысвечаны пострамантызму. І вось практыка падцягнулася да тэорыі. З’явіўся першы вялікі твор, напісаны паводле тэвээлаўскіх літаратурных канцэпцыяў. ~Тамаш Гурба, budzma.by

“Палімпсэст” напісаны ў нязвыклай форме: у яго тэксце прысутнічаюць і старонкі з дзённіка, і лісты герояў кнігі да аўтара, і нават тэксты песень. ~Наша Ніва

Алесь Аркуш называе раман “Палімпсэст” “жодзінскім”: горад адыграў істотную ролю ў станаўленні асобы галоўнага героя. У Жодзіне ён патаемна ад сяброў пісаў вершы і быў закаханы ў першую прыгажуню гораду, слухаў “Пінк Флойд” і нават стварыў свой гурт. ~belsat.eu

Раман “Палімпсэст” атрымаўся музычным. У ім Алесь Аркуш апісвае часы свайго сяброўства з Дзімычам, з якім яны калекцыянавалі кружэлкі ды марылі выдаць свой дыск. Фотаздымак Алеся і Дзімыча упрыгожыў вокладку “Палімпсэсту”. ~Ася Паплаўская, naviny.by

“Палімпсэст” — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства вольных літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменьніка трапілі ў “бурштын” творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё.

Паэт, эсэіст, стваральнік і старшыня Таварыства Вольных Літаратараў, заснавальнік літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», суаўтар аднаго з самых вядомых альбомаў беларускага року «Наша ўскраіна» гурту «Мясцовы час». Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя», выдаваў падпольны літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Стварыў выдавецкую суполку «Полацкае ляда», у якой друкаваў беларускі андэграўнд. Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Калосьсе». Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: