• Аркуш Алесь. Захоп Беларусі марсіянамі

    2

    Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
    Жанр Раман
    Выдавецтва Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда»
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 140
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-83-62069-82-8


    Тэгі: , .Катэгорыі: , , , , .

Мне прысьніўся Ластоўскі і прапанаваў напісаць кнігу з такой назвай — «Захоп Беларусі марсіянамі». Я да сёньняшняга дня дакладна памятаю ўсе дэталі таго сну. Гэта адбылося ў Полацку, я прачнуўся і разважаў над прысьнёным. Спачатку падумаў, што гэта нейкія бздуры — мала чаго можа прысьніцца. Але той сон мяне не адпускаў, я ўвесь час да яго вяртаўся. Памятаю да драбніцаў, як мы з Ластоўскім ішлі па Полацку, як зайшлі ў нейкі разьбіты будынак, і ён, паказаўшы мне закурадымленую полацкую мэрыю, сказаў, што Полацак і ўсю Беларусь захапілі марсіяне. І што я мушу напісаць пра гэта кнігу. Я ня ведаў, пра што павінна была быць тая кніга. Пра якіх фантастычных марсіянаў, я ж ня Ўэлс.
Насамрэч марсіяне — гэта мэтафара чужынцаў, зь якімі немагчыма дамовіцца, знайсьці нейкі кампраміс. Яны прыйшлі, каб зваяваць цябе, падпарадкаваць і зьнішчыць. Калі хочаце, гэта гібрыдная вайна, нам сёньня добра вядомая.
~Алесь Аркуш


Паэт, эсэіст, стваральнік і старшыня Таварыства Вольных Літаратараў, заснавальнік літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», суаўтар аднаго з самых вядомых альбомаў беларускага року «Наша ўскраіна» гурту «Мясцовы час». Уваходзіў у літаратурную суполку «Тутэйшыя», выдаваў падпольны літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Стварыў выдавецкую суполку «Полацкае ляда», у якой друкаваў беларускі андэграўнд. Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага часопіса «Калосьсе». Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: