

Прэмія Гедройца — 2018
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.
Жанр | Аповесці |
Выдавецтва | Логвінаў |
Год выдання | 2017 |
Колькасць старонак | 193 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 110×180 мм |
ISBN | 978-609-8213-08-9 |
Няма ў наяўнасці
Творы У. Арлова перакладаліся на 25 моў, у т. л. нямецкую, англійскую, польскую, чэшскую, французскую, эстонскую, літоўскую, славацкую, грузінскую і інш.
Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Ефрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты», «Сімяон Полацкі» і інш.