Эцюд у пунсовым. Аповесць.
Пераклала Кацярына Маціеўская.

Знак чатырох. Аповесць.
Пераклала Ганна Янкута.

Каментар

Сэр А́ртур Ігна́цыус Ко́нан Дойл (22 мая 1859, Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія — 7 ліпеня 1930, Кроўбара, Англія, Вялікабрытанія) — брытанскі пісьменнік, атрымаў найбольшую вядомасць дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Шолмса і Доктара Уатсана, якія сталі прарывам у галіне дэтэктыўнага жанру. Акрамя гэтага, існуюць яго працы, якія адносяцца да навуковай фантастыкі, гістарычных навел, п’ес, раманаў, паэзіі і г. д.

Падчас навучання на трэцім курсе Эдынбургскага ўніверсітэта Артур Дойл пад уплывам Эдгара По і Фрэнсіса Брэт Гарта напісаў першае апавяданне «Таямніца Сэсаскай даліны» (The Mystery of Sasassa Valley), якое было надрукавана ва ўніверсітэцкім часопісе. У тым жа годзе з’явілася ў друку і другое апавяданне — «Амерыканская гісторыя» (The American Tale).

У 1885 Дойл атрымлівае ступень бакалаўра і пачынае медыцыскую практыку, але праз некалькі гадоў вырашае прысвяціць сябе літаратуры. У наступныя гады Дойл выдае шэраг раманаў. «Таямніца Клумбера» (The Mystery of Cloomber, 1889) — загадкавы раман пра жыццё трох помслівых будыйскіх манахаў. «Гандлёвы дом Гэрдлстан» (The Firm of Girdlestone, 1890) напісаны пад уплывам Ч. Дыкенса. У 1888 Конан Дойл скончыў гістарычны раман «Міхей Кларк» (Micah Clarke), дзе расказваецца пра паўстанне Манмута (1685). Сярод гістарычных раманаў «Белы атрад» (The White Company, 1891), «Родні Стоўн» (Rodney Stone, 1896), «Выгнаннікі» (The Refugees, 1892—93).

У 1891 Артур Конан Дойл выдаў першае апавяданне з серыі «Прыгоды Шэрлака Холмса» — «Скандал у Багеміі». Прататыпам галоўнага героя быў Джозэф Бэл, прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта, які ўмеў, назіраючы за чалавекам, разгадваць яго мінулае. Геніяльнаму дэтэктыву прысвечаныя раманы «Эцюд у барвовых танах» (A Study in Scarlet, 1887), «Знак чатырох» (The Sign of Four, 1890), «Сабака Баскервіляў» (The Hound of the Baskervilles, 1902), «Даліна жаху» (The Valley of Fear, 1915) і зборнікі апавяданняў, сярод якіх «Прыгоды Шэрлака Холмса» (The Adventures of Sherlock Holmes, 1892), «Нататкі Шэрлака Холмса» (The Memoirs of Sherlock Holmes, 1894), «Вяртанне Шэрлака Холмса» (The Return of Sherlock Holmes, 1905). Творы, аб’яднаныя вобразам сышчыка-аматара Шэрлака Холмса, прынеслі аўтару сусветную вядомасць.

Аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі: «Песні дзеяння» (Songs of Action, 1898), «Песні дарогі» (Songs of the Road, 1911).

Падчас Першай сусветнай вайны Дойл, якому не дазволілі пайсці добраахвотнікам на фронт, прысвяціў сябе публіцыстычнай дзейнасці, шмат пісаў на ваенную тэму. У 1916 ён надрукаваў кнігу «На трох франтах», а ў 1920 скончыў 6-томную працу «Гісторыя дзеяння англійскіх войскаў у Францыі і Фландрыі». На вайне загінулі яго брат, сын і два пляменнікі.

Пасля вайны Дойл пачынае актыўна цікавіцца спірытуалізмам і выдае шэраг прац на гэту тэму: «Новае Адкрыццё» (1918), «Гісторыя спірытуалізму» (The History of Spiritualism, 1926). У 1924 выйшла аўтабіяграфічная кніга «Успаміны і прыгоды». Апошнім значным творам стала навукова-фантастычная аповесць «Маракотава бездань» (The Maracot Deep, 1929).

Апошнія гады жыцця Дойл правёў у падарожжах і толькі захварэўшы вярнуўся ў Лондан. Памёр сваім доме ў Кроўбара (Сасэкс) ад сардэчнага прыступу. На надмагільным помніку пісьменніка выбітыя, апроч імені і даты нараджэння, наступныя словы: «Верны, як сталь, прамы, як клінок» (Steel True, Blade Straight).


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: