• Аўласенка Генадзь. Малпачка — дачка Нябеснага Дракона

    9.90 руб.

    1

    Жылі-былі ў адным казачным лесе сябры-зайчаняты: Вушасцік, Таўстун і Карапуз… Менавіта гэтымі словамі пачынаецца новая казачная аповесць Генадзя Аўласенкі «Малпачка — дачка Нябеснага Дракона». А далей апавядаецца, як гэтыя зайчаняты сустрэлі ў сваім лесе… малпачку, якая аказалася зусім нават і не малпачкай, а самай сапраўднай прынцэсай! Да таго ж адзінай дачкой вялікага і магутнага Нябеснага Дракона. Злая чараўніца ператварыла дзяучынку ў малпачку…
    А што было на самай справе, вы даведаецеся, калі прачытаеце казку.
    Жанр Казачная аповесць
    Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда»
    Год выдання 2016
    Колькасць старонак 104
    Вокладка цвёрдая
    ISBN 978-985-575-090-2


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Мастак — Марыя Міцкевіч

Глава першая,
у якой нашы зайчаняты знаёмяцца з Малпачкай, а таксама даведваюцца аб некаторых дзіўных акалічнасцях яе ранейшага жыцця

Глава другая,
у якой Малпачка паказвае сябе далёка не з лепшага боку, ды яшчэ і схітраецца пасварыць паміж сабой зайчанят

Глава трэцяя,
у якой Малпачка паказвае сябе з яшчэ больш дрэннага боку, а зайчанят проста шкада

Глава чацвёртая,
у якой Малпачка спрабуе завесці сабе новых сяброў, але ў выніку застаецца ў поўнай адзіноце

Глава пятая,
у якой Таўстун знаёміцца з дзяўчынкай, а Малпачка трапляе ў вельмі ўжо непрыемную сітуацыю

Глава шостая,
дзе ў вельмі непрыемнай сітуацыі апынуўся Вушасцік, а Малпачка раптам праяўляе сапраўды прыклад гераізму і самаахвярнасці

Глава сёмая,
кароткая, заключная і, вядома ж, са шчаслівым фіналам


Генадзь Аўласенка нарадзіўся 16 жніўня 1955 года ў вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. У 1972 годзе скончыў Ушацкую сярэднюю школу. З 1974 па 1976 год служыў ва ўзброеных сілах. Затым скончыў біялагічны факультэт БДУ. Некаторы час жыў і працаваў у Якутыі і Забайкаллі.

Больш за дваццаць гадоў працаваў настаўнікам Вайнілаўскай базавай школы Чэрвеньскага раёна, дзе выкладаў біялогію і хімію. Цяпер рэдактар аддзела падлеткавай творчасці часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1999 года.

Казкі Генадзя Аўласенкі ўвайшлі ў зборнікі казак «Чароўныя пацеркі» і «Вежа міру», якія ў 2006—2007 гг. выйшлі ў «Мастацкай літаратуры», а таксама ў казачны цыкл выдавецтва «Літаратура і Мастацтва»: «Чырвоная кніга ў казках і вершах» (2007 г.); «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2008 г.); «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» (2009 г.).

У 2009 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла кнігу-казку «Вася Лайдачкін у Краіне Шкодных Звычак». Пры канцы 2009 года ў серыі «Бібліятэка сучаснай беларускай фантастычнай і прыгодніцкай прозы», якую выдае выдавецтва «Харвест» разам з Саюзам пісьменнікаў Беларусі, выйшла кніга фантастыкі «Дзікія кошкі Барсума». У 2011 годзе беларуская сучасная фантастыка папоўнілася раманам Г. Аўласенкі «Пленники чёрного леса». У 2014 годзе выходзіць зборнік рэальна-містычна-фантастычных апавяданняў «Ключ, які нічога не адмыкае» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).


Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: