• avantury_prancisha_vyrvicha_zdradnika_i_kanfederata_vokladka
  • Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

    14.40 руб.

    0
    Серыя “раманаў прыгодніцкіх і фантасмагарычных” Людмілы Рублеўскай знаёміць чытачоў з захапляльнымі прыгодамі шляхціца Пранціша Вырвіча і яго вернага спадарожніка доктара Баўтрамея Лёдніка. Падзеі ў творах адбываюцца ў XVIII стагоддзі – у эпоху авантурыстаў і алхімікаў, рыцараў і чароўных дам, палацавых інтрыгаў і крывавых войнаў.

    У першых трох частках галоўным героям давялося пабываць у сутарэннях Слуцка, Менска і Полацка, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, ажывіць ляльку-аўтамат па імені Пандора, забіць сапраўднага цмока, зарабіць грошы ў лонданскім байцоўскім клубе, разблытаць магнацкія інтрыгі вакол трона Рэчы Паспалітай, адправіцца ў падарожжа разам з чорным магам…

    У чацвёртай кнізе цыкла Пранціш Вырвіч і Баўтрамей Лёднік трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. Доктара ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды. Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сіл, то на другі. Іх чакае сустрэча з егіпецкай прынцэсай, вандроўка ў вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, спроба разгадаць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Жывая мова, непаўторная атмасфера эпохі “плашча і кінжала”, неверагодныя павароты сюжэта – вы і самі не заўважыце, як станеце падарожнічаць разам са шляхціцам і доктарам.

    Жанр Раман
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2017
    Колькасць старонак 368
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 132х206/20 мм
    ISBN 978-985-575-125-1

    Катэгорыі: , , .

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)