Найцікавейшая кніга. Варта пачытаць, каб увечары зірнуць на неба вачыма нашых продкаў, а не старажытных грэкаў. ~Арына Сандовіч, nn.by
Мы ведаем старажытныя міфы і легенды розных народаў пра зоркі. А ці былі ў беларусаў свае легенды пра нябёсных жыхароў? Як чалавек традыцыйнай культуры ўспрымаў неба і аб’екты на ім? На гэтыя ды іншыя пытанні чытач знойдзе адказы ў прапанаванай кнізе. Тут разглядаюцца народныя ўяўленні, звязаныя з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і Месяцам. Крыніцамі матэрыялу паслужылі экспедыцыйныя запісы аўтара і іншых даследнікаў, творы беларускага фальклору, а таксама “кніжная” народная астраномія з старажытнай усходнеславянскай літаратуры.

Гэта першая спроба абагульнення беларускага матэрыялу з этнаастраноміі, астраніміі і ўвогуле традыцыйных ведаў, датычных нябёсных целаў.

Адрасуецца фалькларыстам, этнолагам, этналінгвістам і шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца традыцыйнай духоўнай культурай.


Цімафей Авілін нарадзіўся ў 1985г. у г.Мінску. Скончыў фізічны факультэт БДУ,магістратуру ЕГУ па праграме «Ахова і інтэрпрытацыя культурнай спадчыны» (2009) . Стала працуе ў галіне кампутарных тэхналогій, з’яўляецца навуковым супрацоўнікам ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі. Мае больш за 30 публікацый па этнаастраноміі і астраніміі на беларускай, рускай, англійскай, чэшскай, літоўскай і сербскай мовах.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: