• Ажэшка Эліза. Дзікунка

    23.00 руб.

    Раман XIX стагоддзя і як яго сёння чытаць

    17

     Раман Элізы Ажэшкі «Дзікунка» ў ХІХ стагоддзі быў названы «кавалкамі сказаў, налепленых адзін на адзін», з прымітыўным стылем, які «ледзь адпавядае мастацкаму твору». У ХХ стагоддзі, ужо пасля смерці пісьменніцы, пра яго напісалі як пра «самы глыбокі, самы мудры і самы кранальны яе раман».

    Што можна сказаць пра гэты твор ў ХХІ стагоддзі? Вы знойдзеце тут кнігу ў кнізе: Святлана Воцінава дадала даследаванне акалічнасцей напісання, пераклады лістоў і артыкулаў, пад адной вокладкай размясціла меладраму і нон-фікшн. А таксама ператварыла кнігу ў квест, зрабіўшы чытача героем сюжэта.
    Жанр проза
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2021
    Колькасць старонак 466
    Вокладка цвёрдая
    Памеры  148х210 мм
    ISBN 978-985-7209-82-8.

    Тэгі: , , , , , .Катэгорыі: , , , , .

Эліза Ажэшка (1841–1910) – выбітная прадстаўніца рэалістычнай літаратуры ХІХ стагоддзя, цесна звязаная з Беларуссю. Аўтарка раманаў, аповесцей і навел, перакладзеных на многія мовы і вядомых ва ўсім свеце. Сярод найбольш значных – «Над Нёманам», «Меір Эзафовіч», «Марта», «Gloria victis». Двойчы намініравалася на Нобелеўскую прэмію па літаратуры. 

Эліза Ажэшка нарадзілася на Гродзеншчыне, таму ў Беларусі яе творчасць карыстаецца асаблівай папулярнасцю і любоўю.

_________


Кніга выйшла пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску.

Пераклад з польскай, каментары і ўступнае слова Святлана Воцінава
Мастачка Маргарыта Сянькова

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)