
-
Бабкоў Ігар. Хвілінка. Тры гісторыі
21.90 руб.
0Прэмія імя Ежы Гедройца — 2014
Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія патрапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтульне выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства слоў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца.
Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці.
З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывай перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.
Жанр Раман Выдавецтва Логвінаў Год выдання 2013 Колькасць старонак 230 Вокладка мяккая Памеры 132х198 мм ISBN 978-985-5620-97-7 Няма ў наяўнасці
Побач на паліцы:
Арлоў Уладзімір. Ордэн Белай Мышы
26.30 руб. У кошыкНякляеў Уладзімір. Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без
11.20 руб. ПадрабязнаЛапцэвіч Сяргей. Плошча Калумба
12.00 руб. У кошык