• Бадак Алесь. Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

    6.00 руб.

    2

    Чытачоў твораў, якія ўвайшлі ў гэту кнігу, чакаюць захапляльныя падарожжы ў самыя незвычайныя і загадкавыя краіны: у адной з іх жывуць толькі гультаі, у другой — ведзьмы, а ў трэцяй і ўволгуле уладарыць Белая Варона. Сярод іншых герояў — добрыя Пластмасавыя Чалавечкі і мудрыя феі, вясёлыя Сонечныя Зайчыкі і змрочны Ваўкалак, а таксама звычайныя хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з'яўляюцца ўдельнікамі самых незвычайнцых і неверагодных гісторый.
    Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

    Жанр Казачныя аповесці
    Выдавецтва Выдавецкі дом «Звязда»
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 200
    Вокладка цвёрдая
    Памеры 205×290 мм
    ISBN 978-985-575-004-9


    Тэгі: , , .Катэгорыі: , , , .

Мастак — Марыя Міцкевіч

> Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
> У цёмным лесе за сіняй рэчкай

Алесь Бадак (28 лютага 1966, в. Туркі, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень.
рацаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўны рэдактар часопіса «Полымя».
Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».
З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні.
У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф». Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, піша багата вершаў, аповесцей, казак, пазнавальнай літаратуры[4].
У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: