• Бадак Алесь. Зорка для вавёркі
  • Бадак Алесь. Зорка для вавёркі

    3.50 руб.

    0

    Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба — тая самая, што жыве на балоце, — скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
    Жанр Казкі
    Выдавецтва Звязда
    Год выдання 2015
    Колькасць старонак 40
    Памеры 166х240 мм
    Вокладка мяккая
    ISBN 978-985-575-052-0


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Мастак Кацярына Першына

Акварэлькі
Нота «Мі» для кваквы
Стары тэлефон
Хмарка
Хто гаспадар
Белы пеўнік
Зорка для капрызы

Алесь Бадак нарадзіўся ў 1966 годзе. Першыя чароўныя гісторыі для дзяцей напісаў, калі сам яшчэ быў школьнікам. I, хоць ён даўно ўжо ў казкі не верыць, тым не менш, любіць паўтараць, што сюжэты для сваіх казачных твораў бярэ з жыцця, нават калі піша пра незвычайныя прыгоды жывёл і птушак. Праўда, пры гэтым дадае, што для таго, каб сюжэт атрымаўся сапраўды неверагодным, спачатку трэба навучыцца разумець мову братоў нашых меншых і не ленавацца назіраць за іх паводзінамі. А самае галоўнае — любіць усё жывое на нашай планеце.
Для дзяцей і падлеткаў Алесь Бадак выдаў кнігі «Верабей з рагаткай», «Маленькі чалавек у вялікім свеце», «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў», «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» і іншыя. I хоць, апроч усяго, Алесь Мікалаевіч шмат піша і для дарослых, менавіта хлапчукоў і дзяўчынак ён называе сваімі самымі любімымі, хоць і самымі патрабавальнымі, чытачамі.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: