Калі б мая воля, увёў бы ў граматыку правіла: словы «каханне» і «паэзія» пісаць з вялікае літары. Толькі закаханыя вочы і маглі ўбачыць як «у небе ціха зоркі расцвілі». Максім Багдановіч першы ў нашай паэзіі прысягнуў чыстай красе велічнага і вечнага пачуцця.
Колькі пакаленняў бачыць свет ягонымі вачыма, прызнаецца ў любові да Беларусі яго словамі, у каханні да нарачонак — яго радкамі! Ён сапраўды Богам дадзены народу беларускаму навырост. Аднаго жыцця мала, каб дарасці да разумення Максімавай унікальнасці, прастаты й крынічнай пранікнёнасці.
Увогуле паэзія — гэта інтымны дзённік. І дзённік Максіма Багдановіча недасяжны сваёй адкрытасцю і вышынёю духу. Зорамі словаў на старонках нябёсваў занатавана запаветнае і незямное. ~Рыгор Барадулін

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: