
-
Багдановіч Максім. Творы
13.20 руб.
0Сёмы том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» аўтарскі. У яго ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы і проза, большасць крытычных артыкулаў, рэцэнзіі, нататкі і публіцыстычныя нарысы М. Багдановіча (1891—1917), а таксама некаторыя ўспаміны пра паэта, раннія спробы спасціжэння паэтыкі «Вянка», якія заклалі падмурак наступных даследаванняў. Частка матэрыялаў друкуецца пасля доўгага забыцця і без купюраў. Публікацыі нанова спраўджаныя з першакрыніцамі, суправаджаюцца падрабязнымі каментарамі, дзе раскрываюцца невядомыя аспекты Багдановічавых твораў. Рускамоўныя тэксты ўпершыню перакладзеныя на беларускую мову. Кніга адрасуецца як шырокаму колу чытачоў, так і спецыялістам-філолагам, выкладчыкам, аспірантам.
Выдавецтва Мастацкая літаратура Год выдання 2014 Колькасць старонак 670 Вокладка цвёрдая ISBN 978-985-02-1591-8
Няма ў наяўнасці
Укладальнік Юрый Віктаравіч Пацюпа.
Краса і спажытак: проза
Вянок паэту: дадатак
Адметна, што ў новае выданне ўвайшлі таксама рэцэнзіі, рэпартажы, падарожныя нататкі Максіма Багдановіча, а таксама яго лісты Вацлаву Ластоўскаму, Адаму Багдановічу, Валерыю Брусаву, у рэдакцыю «Нашай нівы» і «Маладой Беларусі»… Ёсць тут і даследаванні творчасці Максіма, што дапамогуць яшчэ глыбей і дакладней пабачыць адметнасці аўтарскага стылю гэтага выдатнага творцы. Упэўнена, што кніга стане выдатным дапаможнікам для настаўнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў і даследчыкаў беларускай літаратуры, бо яна значна спрашчае пошук тэкстаў і падае шырокую панараму творчасці Максіма Багдановіча. ~Марына Весялуха, Літаратура і мастацтва
У 1913 г. у друкарні Марціна Кухты выдаецца зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок» – адзіная яго прыжыццёвая кніга паэтычных твораў. У 1914-1916 гг. працягвае актыўна займацца паэтычнай творчасцю, напісаннем артыкулаў, перакладамі. Выданы брашуры М. Багдановіча: «Братья — чехи», «Угорская Русь», «Червонная Русь». Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916).
У кастрычніку 1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, вярнуўся на Беларусь, у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў губернскі харчовы камітэт. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны.
У лютым 1917 г. М. Багдановіч паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту. 25 мая (12 мая ст. ст.) паэта не стала.
Побач на паліцы:
Качаткова Паліна. Гняздо-2
9.00 руб. У кошыкScripta manent. Якуб Колас
32.70 руб. У кошыкЛітаратура другой паловы XIX стагоддзя. Частка 2
18.70 руб. У кошык