Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча.
Гэта — найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.
Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця.
Беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ад 2006 года жыў у Гамбургу, у 2013 годзе вярнуўся ў Мінск. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2002), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая мэдычная энцыкляпедыя Бахарэвіча» (2012), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» (2013), прэміі «Кніга году» і 3-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Дзеці Аліндаркі» (2015), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Белая муха, забойца мужчын» (2016). Быў адным са стваральнікаў і лідэрам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябра літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK». Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую, польскую мовы.