

Героі раману Альгерда Бахарэвіча — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лягер. Як сучасныя Гензэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесьці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застаецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.
Жанр | Раман |
Выдавецтва | Галіяфы |
Год выдання | 2014 |
Колькасць старонак | 256 |
Вокладка | мяккая |
Памеры | 130х200 мм |
ISBN | 978-985-7021-71-0 |
«Дзеці Аліндаркі» – самая моцная кніга, створаная пісьменьнікам за апошнія гады.
~Марыя Мартысевіч, lohvinau.by Не кніга, а бомба… Даўно не чытаў беларускамоўную прозу такой вялікай, упэўненай у сабе мастацкай сілы. І мужнасці — гэта не “мастацтва дзеля мастацтва”, а па-грамадзянску актыўны, выразны, дужы раман. ~Павел Абрамовіч, gedroyc.by
Страшнаватая казка пра дэманаў беларушчыны і нашае заўтра, раман з моцным беларускім акцэнтам і пра беларускі акцэнт. ~Альгерд Бахарэвіч