• Бахарэвіч Альгерд. Ніякай літасьці Альгерду Б.

    9.70 руб.

    4
    Прэмія «Залатая літара» — 2014

    Дасціпныя і правакацыйныя эсэі Альгерда Бахарэвіча пра «смех і грэх» беларускай сучаснасці. Тэксты пісаліся аўтарам для кампаніі «Будзьма Беларусамі!» і нарабілі нямала шуму ў грамадстве. Кніга чарговым разам пацвярджае выключнае майстэрства Бахарэвіча-публіцыста. ~halijafy.by

    Жанр Публіцыстыка
    Выдавецтва Галіяфы
    Год выдання 2014
    Колькасць старонак 174
    Вокладка мяккая
    Памеры 130х200 мм
    ISBN 978-985-7021-51-2


    Тэг: .Катэгорыі: , , , , .

Бахарэвіч таньчыць ад слова і вакол слова, слова зь яго гучаньнем і бязьмежным патэнцыялам для моўных гульняў. Часам і не разумееш, гэта Бахарэвіч гуляецца з мовай ці мова з Бахарэвічам, але ў тым, што разам ім добра, сумненьняў няма.
У кнізе «Ніякай літасьці Альгерду Б.» Бахарэвіч больш злосны і іранічны, чым у кнігах «Малая мэдычная энцыкляпэдыя» і «Гамбурскі рахунак», але і больш сур’ёзны таксама. ~Ганна Янкута, svaboda.org

Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.

«Ніякай літасьці Альгерду Б.», Альгерд Бахарэвіч
> Калекцыйная рэч
> Мара пра скураныя штонікі
> Пра рэўнасьць да будучыні
> Фрыкі for free
> Тры акорды
> Выспа Ўінстана Сіняга
> Ліст таварышу Кнорыну
> Песьні крэолаў Паазер’я
> Гаспадар ціра
> Поўны рот маўчаньня
> Няхай жыве родная Люксэмбуршчына
> Прэмія для нікога
> Сьняданак па-франкфурцку
> Суседзі, якіх не было
> Пастка павагі
> Расьпілуй і выкінь
> Спадары экстрэмісты
> Да апошняга таракана
> Жыцьцё на першым паверсе
> Толькі ня сьмейся
> А яшчэ зь іх робяць жэле
> Імя па бацьку
> Мы з Богам у тыле ворага
> Мат зь сіропам і без
> Могілкі кіндэрсюрпрызаў
> Мова, якую мы выбіраем
> Забойства ў Даўгаўпілсе
> Пысай у кантэкст
> Жыў на сьвеце аўтар бедны
> Хто сьмяецца перадапошнім
> Псаваць і крэмзаць
> Мы з Мухтарам на граніцы
> Перапахаваныя зажыва
> Танцы-шманцы і Архан Памук
> Амаральны кодэкс

Беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ад 2006 года жыў у Гамбургу, у 2013 годзе вярнуўся ў Мінск. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2002), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая мэдычная энцыкляпедыя Бахарэвіча» (2012), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» (2013), прэміі «Кніга году» і 3-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Дзеці Аліндаркі» (2015). Быў адным са стваральнікаў і лідэрам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябрам літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK». Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую, польскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 66.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

    Дастаўка па Мінску:
    Штодзённа з 17:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: