/ я не кніга года — я лепей — Я Сабака Еўропы /
Я — новы раман Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Эўропы”, які хутка выйдзе ў выдавецтве Логвінаў.
Я — шэсць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасць рады ніхто.
Я — больш за дзевяцьсот старонак, на якіх уступаюць у складаныя алхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы.
«Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?»

Беларускі пісьменьнік і перакладчык. Ад 2006 года жыў у Гамбургу, у 2013 годзе вярнуўся ў Мінск. Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2002), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Малая мэдычная энцыкляпедыя Бахарэвіча» (2012), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» (2013), прэміі «Кніга году» і 3-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Дзеці Аліндаркі» (2015), 2-й прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Белая муха, забойца мужчын» (2016). Быў адным са стваральнікаў і лідэрам панк-гурту «Правакацыя», актыўным удзельнікам творчага руху «Бум-Бам-Літ», сябра літаратурнай суполкі «SCHMERZWERK». Творы Альгерда Бахарэвіча перакладаліся на нямецкую, чэскую, украінскую, балгарскую, славенскую, польскую мовы.

Водгукі


 

Побач на паліцы:

  • ГАЛІЯФЫ

    Выдавецтва. Кнігарня

  • Рэжым працы:

    Пункт самавывазу, кнігарня:
    Крама "Галіяфы"
    Мінск, вул. Няміга, 3,
    цокальны паверх, пав. 47.
    Штодзённа з 11:00 да 20:00

  • e-mail: halijafy@halijafy.by
    +37529-1700781 (Velcom)

  • Пішыце нам: